ПОЛОЦК. НОВОПОЛОЦК - Карта, Гостиницы, Погода в Полоцке, Расписание движения в Полоцке, ПГУ

•Полоцк : Гостиницы

•Полоцк : Кафе и рестораны

•Полоцк : Карты

•Полоцк : Достопримечательности

•Полоцк : Расписание движения транспорта

•Полоцк : Турбазы

•Полоцк : Турфирмы

•Карта сайта

Карты Полоцка
Полочане
Полацкая энцыклапедыя
Полоцкий государственный университет (ПГУ)
Достопримечательности Полоцка

•Доска объявлений

•Полоцк : Экономика

•Полоцк : Общество

•Полоцк : Культура

•Полоцк : Экология

•Полоцк : Туризм

•Полоцк : Спорт

•Полоцк : Происшествие

•Свободная трибуна

•Разное


ИСТОРИЯ
ИСТОРИЯ ПОЛОЦКА
Д.Н. Александров, Д.М. Володихин. Борьба за Полоцк между Литвой и Русью в XII-XVI веках Д.Н. Александров, Д.М....
ПОЛОЦКИЙ КАДЕТСКИЙ КОРПУС ПОЛОЦКИЙ КАДЕТСКИЙ КОРПУС
Дэндра Андрей. Беларусь и её древняя столица Полоцк Дэндра Андрей. Беларус...
Дз. ВІНАХОДАЎ, М. НІКАЛАЕЎ. Пецярбургскія адрасы Яна Баршчэўскага Дз. ВІНАХОДАЎ, М. НІКА...
Ул. АРЛОЎ. «Блакітны ліхтар» і «Мілавіца» Ул. АРЛОЎ. «Блакітны л...
Г. Сагановіч. „Жаласны плач горада Полацка Г. Сагановіч. „Жаласны...
Г. Сагановіч. Полацк і нямецкая калонія на Дзвіне Г. Сагановіч. Полацк і...
А. Вернікоўская. Супраціўленне праваслаўных Полацкай епархіі ўвядзенню уніі і забойства Язафата Кунцэвіча А. Вернікоўская. Супра...
М. Гардзееў. Дакументы па гісторыі рамяства ў актавай кнізе полацкага магістрату за 1656—57 г. М. Гардзееў. Дакументы...
Г. Сагановіч. Iнфлянцкія немцы ў Полацку ў сярэдзіне ХIII і пачатку ХIV ст. Г. Сагановіч. Iнфлянцк...
В. Варонін. Палітычны лад Полацкага ваяводства ў першай палове XVI ст. В. Варонін. Палітычны ...
В. Варонін. Полацкія путныя слугі ва ўрадавай палітыцы ВКЛ (ХV— сярэдзіна ХVI ст.) В. Варонін. Полацкія п...
В. Варонін. Полаччына і палачане ў нацыянальна-культурным і рэлігійным жыцці Вялікага Княства Літоўскага першай паловы XVI ст. В. Варонін. Полаччына ...
А. Сэларт. Полацкі князь Канстанцін і гісторыя Інфлянтаў у трэцяй чвэрці ХIII ст.* А. Сэларт. Полацкі кня...
Дзяніс ДУК. ФЕНОМЕН СТАНАЎЛЕННЯ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ НА ЗЕМЛЯХ ПОЛАЦКІХ КРЫВІЧОЎ (ІХ-ХІ стст.) Дзяніс ДУК. ФЕНОМЕН СТ...
Общественно-политический строй Полоцка в конце XII-пер.пол.XIII вв. Общественно-политическ...
Источники по истории Полоцка Источники по истории П...
Юрый Бохан.  Меч з Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці Юрый Бохан. Меч з Вер...
Археология Полоцка Археология Полоцка
История Полоцка (XX век) История Полоцка (XX век)
История Полоцка (XIX век) История Полоцка (XIX век)
История Полоцка (XVII-XVIII века) История Полоцка (XVII-...
История Полоцка (XIV-XVI века) История Полоцка (XIV-X...
История Полоцка IX-XIII века История Полоцка IX-XII...
История Полоцка История Полоцка
Полацк у 12-13 ст. Полацк у 12-13 ст.
Палітычная гісторыя Полацка ў 9-11 ст. Палітычная гісторыя По...
Дзяржаўны лад старажытнага Полацка Дзяржаўны лад старажыт...
Барацьба Полацка супраць агрэсіі рыцараў Барацьба Полацка супра...
Крывічы-палачане Крывічы-палачане
Дэмаграфічная структура Полацка 9-13 ст. Дэмаграфічная структур...
ПОЛОЦКАЯ ЭНЦИКЛОПЕДИЯ
ПОЛОЦКАЯ БИБЛИОТЕКА
Арт-галерея (Полоцк)
ХРОНОЛОГИЯ
РЕЛИГИЯ
КУЛЬТУРА
ПОЛОЧАНЕ

Дэмаграфічная структура Полацка 9-13 ст.

дэмаграфія
Дата: 21 Февраля 2004
Суббота

Тарасаў С.В. Дэмаграфічная структура Полацка 9-13 ст.

Значную цікавасць уяўляець пытанні дэмаграфічнай структуры Полацка на розных этапах яго існавання. Для старажытнейшага горада 11-13 ст. такая спроба была зроблена Г. Штыхавым. На падставе параўнаўчага аналізу, з выкарыстаннем методыкі польскіх археолагаў, для горада на мяжы 9-10 ст. колькасць насельніцтва была вызначана не больш за 1 тыс. чалавек.

Зыходзячы з таго ж метаду падліку насельніцтва ў залежнасці ад плошчы пасялення, але, грунтуючыся на новых дадзеных, трэба лічыць, што ў Полацку 9-10 ст. пражывала каля 6 тыс. чалавек. Дадзены метад улічваў, што склад сярэдневяковай сям'і- 5 чалавек. Па другім метадзе колькасць членаў сям'і павінна лічыцца 6 чалавек. Калі выкарыстаць метад падліку жыхароў горада зыхлдзячы з тэрыторыі горада, колькасці сядзіб, якія прыходіліся на дадзеную тэрыторыю, і адной сям'і, якая пражывала на гэтай сядзібе з 6 чалавек, то для падліку насельніцтва Полацка па гэтай схеме неабходна мець у якасці зыходнага матэрыялу агульную тэрыторыю горада на тым ці іншым этапе і адпаведна памеры адной жылой сядзібы.

На падставе шматгадовых раскопак і назіранняў за характарам культурнага слоя ў гістарычнай зоне Полацка першае пытанне можа быць вырашана ў рамках прапанаванай намі храналогіі развіцця гісторыка-тапаграфічнай структуры горада. У 9-пачатку 11 ст. агульная гарадская тэрыторыя складала 40 га. Пры гэтым улічваецца, што далёка не цалкам былі заселены Запалоцце, Верхні замак і Вялікі пасад. Аднак у гэтым храналагічным адрэзку неабходна бачыць этап фарміравання першапачатковай гарадской тэрыторыі 9-10 ст., калі плошча Полацка складала каля 8 га.

З сярэдзіны 11 па 13 ст. горад дасягнуў сваіх максімальных памераў для раннефеадальнага перыяду. Да 13 ст. яго плошча складала 120 га. У 14- сярэдзіне 16 ст. асноўная плошча горада фактычна не змянілася. Але за кошт задзвінскіх пасадаў дасягнула каля 160 га. У 2-й палавіне 16-17 ст. Полацк займаў плошчу каля 200 га.

Больш складана падлічыць памеры сярэднестатыстычнай сядзібы горада на розных этапах яго фарміравання. Для 9-10 ст. гэта могуць быць матэрыялы раскопак аўтара на тэрыторыі старажытнага селішча (Ніжні замак). Адразу агаворымся, што ні адзін комплекс, які можна было б назваць сядзібай горада таго часу, цалкам у раскоп не трапіў. Аднак раскопы 1986 г. і 1989 г. знаходзяцца ў непасрэднай блізкасці і таму іх можна разглядаць разам. У 1986 г. на плошчы 60 квадратных метраў быў ускрыты фрагмент аднаго жылога комплексу 9-10 ст., які выразна агароджаны з поўначы і поўдня плотам-плятнём. Жытло ўяўляла сабою наземную канструкцыю на слупах з невялікімі гаспадарчымі ямамі і печкай-каменкай. Памеры ўскрытай часткі жылога комплексу 36 м2. Калі лічыць па шырыні дадзенага комплексу (адлегласць паміж плятнямі), то даўжыня наўрад ці перавысіць гэтыя памеры ў 2 разы. Такім чынам, магчымыя памеры жылога комплексу ў раскопе 1986 г. каля 70 квадратных метраў, ці 0,007 га.

У раскопе 1989 г. на плошчы 400 квадратных метраў было выяўлена 17 мацерыковых ямаў, якія, на нашу думку, належаць не меней чым 4 жылым комплексам. З пэўным меркаваннем можна лічыць, што памеры аднаго комплексу не перавышаў 100 квадратных метраў, што можна параўнаць з раскопам 1986 г. Такім чынам, памеры сярэдняга жылога комплексу ў Полацку 9-10 ст. можна лічыць роўнымі прыблізна 90 квадратным метрам.

Шчыльнасць жылой забудовы горада на гэтым этапе эмпірычна падлічыць практычна немагчыма. Таму скарыстаем назіранні П. Талочкі для Кіева, дзе яна складае 60-70 %. З папраўкаю на 11-12 ст., для Полацка, на наш погляд, больш справядліва прыняць лічбу 70% (з улікам шчыльнасці засялення гарадзішча). Такім чынам, на тэрыторыі горада дадзенага перыяду (каля 8 га) было размешчана каля 622 сядзіб, дзе маглі пражываць амаль 4 тыс. чалавек (3732).

Па перыяду 12-13 ст. мы маем канкрэтны гістарычны матэрыял, які сведчыць пра характар жылой забудовы розных частак горада. Перш за ўсё гэта вынікі раскопак на Верхнім замку і на Вялікім пасадзе горада. І хоць ніводнай сядзібы цалкам не было даследавана, тым не менш па матэрыялах раскопу ІІ (1959-60) і раскопу ІІІ (1961-62) можна скласці ўяўленне аб прыблізных памерах жылой сядзібы на полацкім Верхнім замку ці ў непасрэднай блізкасці ад яго. Улічваючы ўстойлівасць планіроўкі дадзенай тэрыторыі, можна ўявіць сабе прыкладныя памеры адной сядзібы. Пры рэканструкцыі агульная плошчасядзібы складае 228 м2, ці акруглена - 0,03 га.

Памеры дадзенай сядзібы адпавядаюць памерам сярэднестатыстычнай сядзібы Кіева 12-13 ст. Відаць, такое супадзенне не выпадкова. У Полацку, як у Кіеве ці Ноўгарадзе, існавалі даволі істотныя адрозненні паміж сядзібнымі комплексамі, якія належалі розным па сацыяльным становішчы людзям. Сведчанне таму - сядзіба заможнага майстра-ювеліра 12 ст. на Вялікім пасадзе Полацка, раскапаная ў 1987-88 гг. Таму, відаць, будзе правамерным прызнаць, што і для Полацка 12-13 ст. плошча сярэднестатыстычнай сядзібы складала 0,03 га. Калі прыняць каэфіцыент шчыльнасці жылой забудовы за 60 %, мы атрымаем агульную колькасць сядзіб у горадзе - 2400. Пры ўмове, што на адной сядзібе пражывалі ў сярэднім 6 чалавек, агульная колькасць жыхароў Полацка ў 12-13 ст. будзе 14 400.

Тарасаў С.В.

(Цытуецца паводле: \"Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Полацка\".- Мн.: 2002. с. 65-66)


Похожие страницы :
Унутраная структура царквы

© Copyright 2003-2021 ePolotsk.com