ПОЛОЦК. НОВОПОЛОЦК - Карта, Гостиницы, Погода в Полоцке, Расписание движения в Полоцке, ПГУ

•Полоцк : Гостиницы

•Полоцк : Кафе и рестораны

•Полоцк : Карты

•Полоцк : Достопримечательности

•Полоцк : Расписание движения транспорта

•Полоцк : Турбазы

•Полоцк : Турфирмы

•Карта сайта

Карты Полоцка
Полочане
Полацкая энцыклапедыя
Полоцкий государственный университет (ПГУ)
Достопримечательности Полоцка

•Доска объявлений

•Полоцк : Экономика

•Полоцк : Общество

•Полоцк : Культура

•Полоцк : Экология

•Полоцк : Туризм

•Полоцк : Спорт

•Полоцк : Происшествие

•Свободная трибуна

•Разное


ИСТОРИЯ
ИСТОРИЯ ПОЛОЦКА
Д.Н. Александров, Д.М. Володихин. Борьба за Полоцк между Литвой и Русью в XII-XVI веках Д.Н. Александров, Д.М....
ПОЛОЦКИЙ КАДЕТСКИЙ КОРПУС ПОЛОЦКИЙ КАДЕТСКИЙ КОРПУС
Дэндра Андрей. Беларусь и её древняя столица Полоцк Дэндра Андрей. Беларусь и её древняя столица Полоцк
Дз. ВІНАХОДАЎ, М. НІКАЛАЕЎ. Пецярбургскія адрасы Яна Баршчэўскага Дз. ВІНАХОДАЎ, М. НІКА...
Ул. АРЛОЎ. «Блакітны ліхтар» і «Мілавіца» Ул. АРЛОЎ. «Блакітны ліхтар» і «Мілавіца»
Г. Сагановіч. „Жаласны плач горада Полацка Г. Сагановіч. „Жаласны плач горада Полацка"
Г. Сагановіч. Полацк і нямецкая калонія на Дзвіне Г. Сагановіч. Полацк і нямецкая калонія на Дзвіне
А. Вернікоўская. Супраціўленне праваслаўных Полацкай епархіі ўвядзенню уніі і забойства Язафата Кунцэвіча А. Вернікоўская. Супра...
М. Гардзееў. Дакументы па гісторыі рамяства ў актавай кнізе полацкага магістрату за 1656—57 г. М. Гардзееў. Дакументы...
Г. Сагановіч. Iнфлянцкія немцы ў Полацку ў сярэдзіне ХIII і пачатку ХIV ст. Г. Сагановіч. Iнфлянцк...
В. Варонін. Палітычны лад Полацкага ваяводства ў першай палове XVI ст. В. Варонін. Палітычны ...
В. Варонін. Полацкія путныя слугі ва ўрадавай палітыцы ВКЛ (ХV— сярэдзіна ХVI ст.) В. Варонін. Полацкія п...
В. Варонін. Полаччына і палачане ў нацыянальна-культурным і рэлігійным жыцці Вялікага Княства Літоўскага першай паловы XVI ст. В. Варонін. Полаччына ...
А. Сэларт. Полацкі князь Канстанцін і гісторыя Інфлянтаў у трэцяй чвэрці ХIII ст.* А. Сэларт. Полацкі кня...
Дзяніс ДУК. ФЕНОМЕН СТАНАЎЛЕННЯ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ НА ЗЕМЛЯХ ПОЛАЦКІХ КРЫВІЧОЎ (ІХ-ХІ стст.) Дзяніс ДУК. ФЕНОМЕН СТ...
Общественно-политический строй Полоцка в конце XII-пер.пол.XIII вв. Общественно-политическ...
Источники по истории Полоцка Источники по истории Полоцка
Юрый Бохан.  Меч з Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці Юрый Бохан. Меч з Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці
Археология Полоцка Археология Полоцка
История Полоцка (XX век) История Полоцка (XX век)
История Полоцка (XIX век) История Полоцка (XIX век)
История Полоцка (XVII-XVIII века) История Полоцка (XVII-XVIII века)
История Полоцка (XIV-XVI века) История Полоцка (XIV-XVI века)
История Полоцка IX-XIII века История Полоцка IX-XIII века
История Полоцка История Полоцка
Полацк у 12-13 ст. Полацк у 12-13 ст.
Палітычная гісторыя Полацка ў 9-11 ст. Палітычная гісторыя Полацка ў 9-11 ст.
Дзяржаўны лад старажытнага Полацка Дзяржаўны лад старажытнага Полацка
Барацьба Полацка супраць агрэсіі рыцараў Барацьба Полацка супраць агрэсіі рыцараў
Крывічы-палачане Крывічы-палачане
Дэмаграфічная структура Полацка 9-13 ст. Дэмаграфічная структура Полацка 9-13 ст.
ПОЛОЦКАЯ ЭНЦИКЛОПЕДИЯ
ПОЛОЦКАЯ БИБЛИОТЕКА
Арт-галерея (Полоцк)
ХРОНОЛОГИЯ
РЕЛИГИЯ
КУЛЬТУРА
ПОЛОЧАНЕ

Юрый Бохан. Меч з Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці


Дата: 03 Июня 2004
Четверг

Даволі абмежаваная колькасць пісьмовых крыніц, асабліва да XVI ст., не дазваляе скласці дакладнае ўяўленне пра наяўнасць у войску Вялікага княства Літоўскага такога важнага элемента наступальнай зброі, як клінковая. Геаграфічная набліжанасць дзяржавы да краін Усходу, а таксама слабая вывучанасць матэрыяльнай часткі войска Вялікага княства перыяду позняга сярэднявечча спарадзілі досыць трывалае, але не заўсёды абгрунтаванае ўяўленне пра ўсходні характар наступальнай зброі, у тым ліку ў перавазе шабель над мячамі.

Тым не менш такія меркаванні, якія могуць успрымацца хутчэй у якасці гіпотэз, не знаходзяць свайго пацвярджэння. Вайсковыя попісы 60-х гг. XVI ст. сведчаць, што шабля выразна дамінавала толькі на поўдні дзяржавы, дзе ўздзеянне ўсходніх уплываў адчувалася асабліва выразна. У іншых рэгіёнах выкарыстоўваўся альбо меч (на Падляшшы), альбо блізкі да яго корд. А між тым гэта ўжо былі часы, калі на змену мячу прыходзіла шпага альбо палаш, які з’яўляўся эвалюцыйным працягам корда, альбо, асабліва ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, шабля. Варта дадаць, што замацаванне апошняй на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага адбывалася досыць няпроста. Заканадаўчыя акты, у тым ліку Статут 1529 г., у якасці нарматыўнай клінковай зброі называлі меч ці корд, і нават у другой палове XVI ст. спецыяльныя вайсковыя "артыкулы" строга забаранялі выкарыстанне шаблі ў цяжкай кавалерыі. Такім чынам, гаварыць пра нейкія спецыфічныя "ўсходнія" густы рыцарства Вялікага княства ў выбары зброі блізкага бою не выпадае.

Выкарыстанне на землях Вялікага княства Літоўскага клінковай зброі з простым клінком пацвярджаецца і археалагічнымі крыніцамі. Большасць выяўленых адзінак гэтага віду ўзбраення XIV— XVI стст., складаюць мячы. На жаль, колькасць знойдзеных мячоў не дазваляе пакуль што праводзіць даследаванні на ўзроўні статыстыкі. Таму кожны новы знойдзены экземпляр мае значную каштоўнасць і можа разглядацца як істотнае дапаўненне аб пашыранасці на землях Вялікага княства мячоў тых ці іншых тыпаў. Таму важнай падзеяй можна лічыць знаходку ў жніўні 2001 г. яшчэ аднаго мяча каля вёсак Боркавічы і Гараўцы Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці.

Меч быў знойдзены ў р. Дрысе жыхаром Боркавічаў Сяргеем Вашчанкам, які перадаў каштоўную знаходку на кафедру гісторыі і сацыялогіі Полацкага дзяржаўнага універсітэта. Інфармацыю пра знаходку і чарцёж мяча прадставіў мне выкладчык універсітэта Дзяніс Дук.

Знаходжанне мяча ў вадзе абумовіла досыць добрую яго захаванасць: нягледзячы на карозію сярэдняй ступені, клінок не страціў сваёй пругкасці. Тым не менш, ён з’яўляецца найбольш папсаванай часткай зброі. Не выключана, што гэта звязана з механічнымі пашкоджаннямі і вышчарбленасцю мяча ў працэсе яго ўжывання. Апрача таго, клінок мае нязначны дугападобны выгін у плоскасці, што можа тлумачыцца асаблівасцямі палажэння прадмета на дне ракі. Даволі просты, нават грубаваты стыль выканання сведчыць, што меч меў выключна баявое прызначэнне і належаў, напэўна, аднаму з прадстаўнікоў не самага заможнага рыцарства.

Агульная даўжыня мяча складае 117 см, даўжыня выцягнутага спічастага клінка — 90,5 см. Шырыня клінка каля крыжавіны складае 4 см, таўшчыня раўняецца 0,9 см, за 3 см ад вастрыя яго шырыня 1,5 см, а таўшчыня — 0,5 см. Клінок мае сячэнне, блізкае да рамбічнага, але дзве супрацьлеглыя грані "ромба" ўвагнутыя, што надае ім падабенства са своеасаблівымі асіметрычнымі доламі, а сячэнню — падабенства не толькі з ромбам, але і з рунічнай літарай S. Падобныя ўвагнутасці змяншаюць вугал рабочых граняў клінка, што робіць яго больш прыдатным для сякучага ўдару, а таксама зніжаюць вагу мяча: пры значных памерах ён важыць усяго каля 1 124 г.

Масіўнае, прыстасаванае пад дзве рукі дзяржанне звужваецца ад 2 см каля крыжавіны да 1,2 см каля навершша. Таўшчыня дзяржання змяншаецца адпаведна ад 0,9 да 0,6 см. Навершша дыскападобнае, набліжанае да тыпу K па класіфікацыі англійскага зброязнаўца Р.Аўкешота, з выступаючымі чатырохкутнікамі ў цэнтры. Вышыня навершша складае 5 см, шырыня — 5,5 см, таўшчыня ў цэнтры — 2 см. Па краях таўшчыня навершша памяншаецца да 0,8 см справа і злева, 1,2 см зверху і 1,4 см знізу. Такім чынам, на вертыкальнай восі навершша маецца патаўшчэнне, што тлумачыцца праходжаннем праз яго ў гэтым месцы дзяржання.

Крыжавіна мяча простая, тыпу 2 па класіфікацыі Р.Аўкешота, хоць у яе можна заўважыць і рысы тыпу 13. Даўжыня крыжавіны складае 24,5 см, вышыня ў месцы насаджвання на дзяржанне — каля 1 см. Канцы крыжавіны плаўна пашыраюцца да 1,5 см; іх сячэнне набліжаецца да шматкутніка альбо груба адкаванага круга.

Форма і прапорцыі мяча дазваляюць залічыць яго да тыпу XVа па класіфікацыі Р.Аўкешота. Нягледзячы на двуручнае дзяржанне, агульныя памеры зброі і яе невялікая вага, якая цалкам дазваляла валодаць ёй адной рукой, даюць падставы залічыць разглядаемы меч да т. зв. "паўтараручных". Такія мячы прызначаліся для карыстання як адной, так і дзвюма рукамі ў залежнасці ад абставін і фізічных асаблівасцей канкрэтнага ўладальніка. Мячы тыпу XVа, якія былі найбольш пашыраны ў XIV—XV стст., звычайна залічваюць да зброі, якая прызначана пераважна для колючых удараў.

Пры апісанні такой цікавай знаходкі варта спыніцца на некаторых момантах. Перш за ўсё, нельга выключыць магчымасць таго, што разглядаемы меч выкарыстоўваўся яшчэ ў XVI ст. Прынамсі на землях Вялікага княства Літоўскага вядомы выпадкі досыць позняга выкарыстання зброі адносна ранніх формаў, у тым ліку і мячоў. Пра гэта сведчыць меч, знойдзены ў могільніку Круміняй Варэнскага раёна Літвы. Найбольш дакладна ён адпавядае тыпу XIIIа. Звычайна мячы гэтага тыпу выкарыстоўваліся не пазней за сярэдзіну XIV ст., аднак згаданы экземпляр датуецца XV—пачаткам XVI стст. Позняе ўжыванне мячоў мела месца і на землях суседняй, тэхнічна больш развітой Польшчы. Так, у Плементах (Торуньскае ваяводства) выяўлены меч, згублены, па ўсёй верагоднасці, у 1414 г. Між тым ён належыць да мячоў тыпу XII, перыяд выкарыстання якіх Р.Аўкешот абмяжоўвае 1170 і 1330 гг.

Па-другое, аналіз асаблівасцей формы мяча з Верхнядзвінскага раёна сведчыць, што гаварыць пра яго прызначэнне пераважна для ўколаў можна толькі з пэўнай доляй умоўнасці. Як ужо адзначалася, спецыфічнае сячэнне клінка разглядаемага мяча дазваляла зменшыць не толькі вагу зброі, але і вугал лёзаў, што павінна было павысіць эфектыўнасць сякучага ўдару. Больш таго, гэта не заўсёды прадугледжвала нават канструкцыя мячоў з доламі, хоць такія мячы традыцыйна лічацца пераважна сякучымі. Такім чынам, меч, выяўлены ў р. Дрысе, выкарыстоўваўся, верагодна, як колюча-сякучы. Праўда, невялікая вага змяншала яго ўдарны эфект, неабходны для нанясення важкіх удараў і прасякання даспехаў.

Дагэтуль на тэрыторыі Беларусі мячы тыпу XVа былі прадстаўлены толькі адным экземплярам, паходжанне якога не выклікае сумнення. Гаворка ідзе пра меч са Старых Дарог. Яшчэ адзін меч гэтага тыпу, які захоўваецца цяпер у Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі (інв. № 8929), знойдзены ў Цеханаўцы Бельскага павета. Меч тыпу XV, які адрозніваецца ад узораў XVа аднаручным дзяржаннем, выяўлены ў могільніку Куршай Цяльшайскага раёна Літвы ў пахаванні XV ст. Такім чынам, меч з р. Дрысы можна разглядаць як яшчэ адно сведчанне таго, што ўжыванне т. зв. колючых мячоў у Вялікім княстве Літоўскім не было з’явай унікальнай.

Крыніца: Беларускі гістарычны часопіс, №2 2003 г.


Похожие страницы :

Нет похожих страниц.

© Copyright 2003-2021 ePolotsk.com