ПОЛОЦК. НОВОПОЛОЦК - Карта, Гостиницы, Погода в Полоцке, Расписание движения в Полоцке, ПГУ

•Полоцк : Гостиницы

•Полоцк : Кафе и рестораны

•Полоцк : Карты

•Полоцк : Достопримечательности

•Полоцк : Расписание движения транспорта

•Полоцк : Турбазы

•Полоцк : Турфирмы

•Карта сайта

Карты Полоцка
Полочане
Полацкая энцыклапедыя
Полоцкий государственный университет (ПГУ)
Достопримечательности Полоцка

•Доска объявлений

•Полоцк : Экономика

•Полоцк : Общество

•Полоцк : Культура

•Полоцк : Экология

•Полоцк : Туризм

•Полоцк : Спорт

•Полоцк : Происшествие

•Свободная трибуна

•Разное


ИСТОРИЯ
ИСТОРИЯ ПОЛОЦКА
ПОЛОЦКАЯ ЭНЦИКЛОПЕДИЯ
ПОЛОЦКАЯ БИБЛИОТЕКА
Арт-галерея (Полоцк)
ХРОНОЛОГИЯ
РЕЛИГИЯ
КУЛЬТУРА
ПОЛОЦКАЯ АНТОЛОГИЯ ПОЛОЦКАЯ АНТОЛОГИЯ
ПОЛОЦКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ (ПГУ) ПОЛОЦКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ (ПГУ)
Полацкі езуіцкі калегіум Полацкі езуіцкі калегіум
А. Ярашэвіч. СТРАЧАНЫЯ ПОМНІКІ АРХІТЭКТУРЫ I МАСТАЦТВА ЭПОХІ БАРОКА НА ПОЛАЧЧЫНЕ А. Ярашэвіч. СТРАЧАНЫЯ...
Сяргей Тарасаў. Полацкі ключ да брамы Еўропы Сяргей Тарасаў. Полацкі ключ да брамы Еўропы
Алесь Аркуш. Сьпіс полацкіх невядомасьцяў Алесь Аркуш. Сьпіс полацкіх невядомасьцяў
Достопримечательности - Полоцкий район - историко-культурные ценности Достопримечательности - Полоцкий район - историко-культурные ценности
А. Кушнярэвіч. Аналіз графічных выяў Сафійскага сабора ў Полацку А. Кушнярэвіч. Аналіз ...
Сяржук Сокалаў-Воюш. Развагі над пошукамі крыжа Эўфрасіньні Полацкай Сяржук Сокалаў-Воюш. Р...
Слюнькова И. Н. «Исправление» полоцкого костела иезуитов Слюнькова И. Н. «Испра...
Зміцер Серабракоў. ФІЛЯЗОФІЯ АКАДЭМІІ ЕЗУІТАЎ У ПОЛАЦКУ Зміцер Серабракоў. ФІЛ...
Ірэна Кадульская. Формы тэатральнага жыцця ў Полацкай Акадэміі (1812—1820) Ірэна Кадульская. Форм...
А. Катлярчук. ЖАЗЭФ ДЭ МЭСТР I ТАДЭВУШ БЖАЗОЎСКІ Ў СПРАВЕ АДКРЫЦЦЯ ПОЛАЦКАЙ ЕЗУІЦКАЙ АКАДЭМІІ А. Катлярчук. ЖАЗЭФ ДЭ...
Музыка и театр в Полоцке Музыка и театр в Полоцке
Декоративно-прикладное искусство Полоцка Декоративно-прикладное искусство Полоцка
Изобразительное искусство Полоцка Изобразительное искусство Полоцка
Архитектура Полоцка Архитектура Полоцка
Писменность и литература Писменность и литература
Культура Полоцка Культура Полоцка
Барысавы камяні Барысавы камяні
"Жыціе Ефрасінні Полацкай"
"Полацкі летапіс" і звесткі В.М. Тацішчава
Полацк у Полацк у "Слове пра паход Ігаравы"
Кніжная графіка Полацка 10-13 ст. Кніжная графіка Полацка 10-13 ст.
Пісьменства па археалагічных помніках Полацка 10-13 ст. Пісьменства па археалагічных помніках Полацка 10-13 ст.
Рукапісныя кнігі Полацка 10-13 ст. Рукапісныя кнігі Полацка 10-13 ст.
Крыж Ефрасінні Полацкай Крыж Ефрасінні Полацкай
Дробная пластыка Полацка 10-13 ст. Дробная пластыка Полацка 10-13 ст.
Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Полацка 10-13 ст. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Полацка 10-13 ст.
Манументальны жывапіс Полацка 10-13 ст. Манументальны жывапіс Полацка 10-13 ст.
Манументальнае дойлідства Полацка 10-13 ст. Манументальнае дойлідства Полацка 10-13 ст.
ПОЛОЧАНЕ

"Полацкі летапіс" і звесткі В.М. Тацішчава

Полацкі летапіс
Дата: 15 Февраля 2004
Воскресенье

"Полацкі летапіс" і звесткі В.М. Тацішчава

У сваёй працы "Гісторыя Расійская" як у першай, так і ў другой яе рэдакцыях В. Тацішчаў пісаў аб "летописцк Еропкина". Гаворка ідзе пра Полацкі летапіс, які належыў у пачатку 18 ст. архітэктару Яропкіну, пакаранму смерцю ў 1740 г. па справе Валынскага. Тацішчаў тройчы спасылаецца на гэту крыніцу. Неабходна ўлічваць перасцярогу даследчыкаў аб выкарыстанні "тацішчаўскіх звестак" строга крытычна. Аднак не даводзіцца сумнявацца, што Тацішчаў сапраўды трымаў у сваіх руках рукапіс, у якім шмат гаварылася пра Полацк і яго князёў. Затым рукапіс знік і яго далейшы лёс невядомы.

Паведамляючы аб падзеях у Полацку, гісторык пісаў у заўвагах, што "сие выписано из летописца Еропкина, который видно, что пополниван в Полоцке, ибо в нем много о Полацких, Витебских и других литовских князях писано, токмо я не имел времени всего выписать, и потом его видеть не достал, слыша, что отдал списывать".

Некаторыя з летапісаў, якімі карыстаўся Тацішчаў, не захаваліся і таму яго праца ў некаторых выпадках з'яўляецца крыніцай дадатковых звестак пра падзеі на тэрыторыі Беларусі. Тацішчавым вызначана дата паходу наўгародскага князя Уладзіміра Святаславіча на Полацк у 975-976 гг. (у летапісе- 980). Паводле некаторых звестак, гэты паход быў выкліканы нападам Рагвалода на наўгародскія землі.

Тацішчаў цікава растлумачыў прычыну, па якой Усяслаў Полацкі ў 1068 г. пакінуў кіеўскае войска ў час паходу і вярнуўся ў Полацк. У "Гісторыі Расійскай" сцвярджаецца, што калі Усяслаў у якасці кіеўскага князя пачаў патрабаваць ад наўгародцаў даніну, яны адказалі яму: "Княже, мы есмя племени Ярославлю крест целовахом на его дети и внучати, а ты еси не от племени Ярославля; и ко Полоцку дани отцы и дети не давали и тебе не хотим, а бери со своея волости". Ноўгарад, як і іншыя землі, бачыў у асобе Усяслава толькі полацкага князя і не прызнаваў за ім права быць вялікім князем кіеўскім, таму што ён належыў да іншай княжацкай дынастыі Рагвалодавічаў. Усяслаў сам гэта разумеў і не імкнуўся да кіеўскага прастола, на якім апынуўся выпадкова ў экстрэмальных умовах, і пры зручным моманце праз 7 месяцаў ён вярнуўся ў Полацк.

Ёсць у Тацішчава памылковыя сцвярджэнні. Так, ён блытаў паміж сабой гарады, якія мелі назву "Новгородок" (у Верхнім Панямонні) і "Новгород" на Волхаве. Тацішчаў памыляўся, сцвярджаючы, што пад Ноўгарадам, пабудаваным у 1044 г. Яраславам Мудрым пасля паходу на Літву, трэба разумець Навагрудак. Сучасныя даследчыкі слушна лічаць, што размова ідзе аб узвядзенні ўмацаванняў у Ноўгарадзе Вялікім. Зусім відавочна памылка Тацішчава, які сцвярджаў, што ў 1066 г. Усяслаў напаў не на Ноўгарад, а на Навагрудак.

В. Тацішчаў у сваёй асноўнай працы пад 1217 г. змясціў "Аповесць пра Святохну", узятую ім з Полацкага летапісу. Змест аповесці наступны. Полацкі князь Барыс Давыдавіч ажаніўся ў другі раз са Святохнай, дачкой памеранскага караля Казіміра. Яна прыняла праваслаўе, але скрытна працягвала захоўваць каталіцкія абрады. У Барыса быў другія яго сыны, Васілька і Вячка, паходзілі ад першай жонкі. Святохна ненавідзела пасынкаў і ўсяляк імкнулася пазбавіцца ад іх. Каб выдаліць іх з Полацка, Барыс даў ім ва ўдзел Дзвінскую воласць. Пры дапамозе Святохны ў Полацку ўсё больш і больш укараняліся іншаземцы-католікі ("памеране"). Супраць прышэльцаў вяла барацьбу група полацкіх баяр, якіх падтрымлівалі гараджане. Гэту барацьбу ўзначалілі тысяцкі Сімяон, пасаднік Воін і ключнік Дабрыня. У выніку каварных інтрыг Святохны іх забілі. Аднак хутка Святохна была выкрыта. Гараджане расправіліся з ненавісным яе акружэннем, а яе саму пасадзілі пад варту. Адносна аўтэнтычнасці "Аповесці пра Святохну" выказваюцца розныя меркаванні. Верагодна, яна мае позняе паходжанне, аднак у аповесці прысутнічаюць пераасэнсаваныя моманты, якія адлюстроўваюць пераасэнсаваныя моманты, якія адлюстроўвалі пэўныя падзеі больш ранняга часу.

Г.Ганецкая, С.Тарасаў, Г.Штыхаў

(Цытуецца паводле: "Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Полацка".- Мн.: 2002. с. 85-86)


Похожие страницы :
Торвальд Вандроўнік: сенсацыйныя звесткі пра хрышчэнне Полацка

© Copyright 2003-2021 ePolotsk.com