ПОЛОЦК. НОВОПОЛОЦК - Карта, Гостиницы, Погода в Полоцке, Расписание движения в Полоцке, ПГУ

•Полоцк : Гостиницы

•Полоцк : Кафе и рестораны

•Полоцк : Карты

•Полоцк : Достопримечательности

•Полоцк : Расписание движения транспорта

•Полоцк : Турбазы

•Полоцк : Турфирмы

•Карта сайта

Карты Полоцка
Полочане
Полацкая энцыклапедыя
Полоцкий государственный университет (ПГУ)
Достопримечательности Полоцка

•Доска объявлений

•Полоцк : Экономика

•Полоцк : Общество

•Полоцк : Культура

•Полоцк : Экология

•Полоцк : Туризм

•Полоцк : Спорт

•Полоцк : Происшествие

•Свободная трибуна

•Разное


ИСТОРИЯ
ИСТОРИЯ ПОЛОЦКА
ПОЛОЦКАЯ ЭНЦИКЛОПЕДИЯ
ПОЛОЦКАЯ БИБЛИОТЕКА
Арт-галерея (Полоцк)
ХРОНОЛОГИЯ
РЕЛИГИЯ
КУЛЬТУРА
ПОЛОЦКАЯ АНТОЛОГИЯ ПОЛОЦКАЯ АНТОЛОГИЯ
ПОЛОЦКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ (ПГУ) ПОЛОЦКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ (ПГУ)
Полацкі езуіцкі калегіум Полацкі езуіцкі калегіум
А. Ярашэвіч. СТРАЧАНЫЯ ПОМНІКІ АРХІТЭКТУРЫ I МАСТАЦТВА ЭПОХІ БАРОКА НА ПОЛАЧЧЫНЕ А. Ярашэвіч. СТРАЧАНЫЯ...
Сяргей Тарасаў. Полацкі ключ да брамы Еўропы Сяргей Тарасаў. Полацкі ключ да брамы Еўропы
Алесь Аркуш. Сьпіс полацкіх невядомасьцяў Алесь Аркуш. Сьпіс полацкіх невядомасьцяў
Достопримечательности - Полоцкий район - историко-культурные ценности Достопримечательности - Полоцкий район - историко-культурные ценности
А. Кушнярэвіч. Аналіз графічных выяў Сафійскага сабора ў Полацку А. Кушнярэвіч. Аналіз ...
Сяржук Сокалаў-Воюш. Развагі над пошукамі крыжа Эўфрасіньні Полацкай Сяржук Сокалаў-Воюш. Р...
Слюнькова И. Н. «Исправление» полоцкого костела иезуитов Слюнькова И. Н. «Испра...
Зміцер Серабракоў. ФІЛЯЗОФІЯ АКАДЭМІІ ЕЗУІТАЎ У ПОЛАЦКУ Зміцер Серабракоў. ФІЛ...
Ірэна Кадульская. Формы тэатральнага жыцця ў Полацкай Акадэміі (1812—1820) Ірэна Кадульская. Форм...
А. Катлярчук. ЖАЗЭФ ДЭ МЭСТР I ТАДЭВУШ БЖАЗОЎСКІ Ў СПРАВЕ АДКРЫЦЦЯ ПОЛАЦКАЙ ЕЗУІЦКАЙ АКАДЭМІІ А. Катлярчук. ЖАЗЭФ ДЭ...
Музыка и театр в Полоцке Музыка и театр в Полоцке
Декоративно-прикладное искусство Полоцка Декоративно-прикладное искусство Полоцка
Изобразительное искусство Полоцка Изобразительное искусство Полоцка
Архитектура Полоцка Архитектура Полоцка
Писменность и литература Писменность и литература
Культура Полоцка Культура Полоцка
Барысавы камяні Барысавы камяні
"Жыціе Ефрасінні Полацкай"
"Полацкі летапіс" і звесткі В.М. Тацішчава
Полацк у Полацк у "Слове пра паход Ігаравы"
Кніжная графіка Полацка 10-13 ст. Кніжная графіка Полацка 10-13 ст.
Пісьменства па археалагічных помніках Полацка 10-13 ст. Пісьменства па археалагічных помніках Полацка 10-13 ст.
Рукапісныя кнігі Полацка 10-13 ст. Рукапісныя кнігі Полацка 10-13 ст.
Крыж Ефрасінні Полацкай Крыж Ефрасінні Полацкай
Дробная пластыка Полацка 10-13 ст. Дробная пластыка Полацка 10-13 ст.
Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Полацка 10-13 ст. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Полацка 10-13 ст.
Манументальны жывапіс Полацка 10-13 ст. Манументальны жывапіс Полацка 10-13 ст.
Манументальнае дойлідства Полацка 10-13 ст. Манументальнае дойлідства Полацка 10-13 ст.
ПОЛОЧАНЕ

Пісьменства па археалагічных помніках Полацка 10-13 ст.

Пісьменства
Дата: 15 Февраля 2004
Воскресенье

Пісьменства па археалагічных помніках Полацка 10-13 ст.

Пры навуковых даследаваннях былі знойдзены старажытныя надпісы, зробленыя на сценах пабудоў, іконах, крыжыках, пячатках і іншых прадметах. Найбольш характэрныя кірылаўскія надпісы.

Вельмі старажытным помнікам усходнеславянскай пісьменнасці з'яўляецца надпіс на полацкай пячатцы канца 10 ст. Вывучае пячаткі і гісторыю іх існавання сфрагістыка (назва ад грэчаскага слова "сфрагіс"- пячатка). У Візантыі былі распаўсюджаны так званыя віслыя пячаткі. Яны адціскаліся на пласцінках са свінцу, золата, серабра ці воску і прывешваліся да дакументаў на шнурках.

У Ноўгарадзе Вялікім была знойдзена свінцовая віслая пячатка, якая належала полацкаму князю Ізяславу (памёр у 1001). Відаць, полацкі князь накіраваў у Ноўгарад грамату, напісаную на пергаменце, да якой яна была прымацавана. На пячатцы княжацкі знак "трызубец" і надпіс "Изяс(лав)ос", які кірылічнымі літарамі перадае грэчаскае гучанне імя Ізяслаў. У Ноўгарадзе знойдзена свінцовая пячатка Ефрасінні Полацкай з надпісам "Г(оспод)и помози рабе своей Ефросинни нарецаемой".

Ад віслых пячатак адрозніваюцца малымі памерамі старажытныя пломбы, кавалачкі свінцу з адбіткам пячаткі, якімі апламбоўваліся тыя ці іншыя прадметы. Шырока бытуе меркаванне, што пломбы прывешваліся да цюкоў з таварамі, якія вывозіліся на знешні рынак, што гарантавала іх захаванасць. На думку даследчыкаў, ва ўсходніх славян ужываліся "футравыя" грошы. Пломбы, што прывешваліся да вязкі футраў, надавалі ім значэнне грошай. Найбольш распаўсюджаныя пломбы "драгічанскага тыпу" ў вялікай колькасці выяўлены ў Драгічыне над Бугам. На тэрыторыі Беларусі такія пломбы знойдзены (больш за 20) у Віцебску, Тураве, Полацку, Брэсце. У Полацку ў пласце сярэдзіны 13 ст. знойдзена пломба з выявай святога Барыса ці Глеба, а на адваротным баку- расквітнеўшага крыжа.

Надпіс 11 ст. выяўлены ў Полацкім Сафійскім саборы. На вялікім плоскім камяні ў падмурку выдрапаны імёны людзей, якія будавалі сабор: "Давыдь, Тоума, Микуола", а таксама "Петьрь, Воришь".

У другім надпісе (графіці), надрапаным вострым прадметам на сцяне Сафійскага сабора ў Кіеве,- "Воинегь писаль Журяговиць полоцянинь"- вызначана месцажыхарства яе аўтара- Полацк. Асабліва цікавае тут напісанне слова "полоцянин" праз літару "ц", што сведчыць пра мясцовы дыялект, які існаваў у горадзе на Дзвіне.

Добра вядомыя помнікі эпіграфікі 12 ст. ў Беларусі- Барысавы камяні. На вялікіх валунах па загаду полацкага князя Барыса (памёр у 1129) былі выбіты крыжы і кароткія надпісы з яго імем. З яго ўзяў прыклад сын Рагвалод (у хрышчэнні Васіль). У 1171 г. ён загадаў высечы крыж і надпіс на велізарным камяні вышынёй у тры метры.

Выключным помнікам эпіграфікі выглядае доўгі надпіс на крыжы Ефрасінні Полацкай. У першай частцы надпісу гаворыцца, што ў 6669(1161) г. Ефрасіння навечна падаравала крыж царкве Спаса. У другой частцы надпісу (малітва) запісаны праклён таму, хто знясе крыж са спаскай царквы. На ніжняй пласціне адваротнага боку крыжа дробны надпіс з імем майстра Богшы (у хрышчэнні Лазара), які зрабіў гэты крыж на сродкі Ефрасінні.

Каштоўнымі эпіграфічнымі помнікамі з'яўляюцца графіці Спаскай царквы Ефрасіннеўскага манастыра ў Полацку. Найбольш цікавы запіс на сцяне паблізу алтара зроблены ў шырока распаўсюджаным жанры памінання, які дае падставу меркаваць аб працы ў Полацку мастака-багамаза Кузьмы.

У 11-15 ст. прыватныя лісты з паведамленнямі, даручэннямі, просьбамі адных асоб да другіх пісалі на бяросце. Берасцяныя граматы знойдзены пры раскопках гарадоў. Касцяной ці жалезнай палачкай-пісалам надрапвалі літары на тым баку бяросты, які прылягаў да дрэва.

Берасцяная грамата 11 ст., якую напісаў Жыравіт, жыхар Полацка або Віцебска, знойдзена ў Вялікім Ноўгарадзе.

Такім чынам, эпіграфіка пацвярджае, што пісьменнасць была распаўсюджана на беларускіх землях не толькі сярод прадстаўнікоў вышэйшага слоя насельніцтва, але і простых гараджан.

Г.Ганецкая, С.Тарасаў, Г.Штыхаў

(Цытуецца паводле: "Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Полацка".- Мн.: 2002. с. 70-71)


Похожие страницы :
На галоўнай плошчы Полацку пачаліся археалагічныя раскопкі
Вызначылі пераможцу праекту помніка князю Усяславу Чарадзею
Аднаўленне помніка героям вайны 1812 г. у Полацку
Адкрыццё помніка героям вайны 1812 года прызначана на 21 мая

© Copyright 2003-2021 ePolotsk.com