ПОЛОЦК. НОВОПОЛОЦК - Карта, Гостиницы, Погода в Полоцке, Расписание движения в Полоцке, ПГУ

•Полоцк : Гостиницы

•Полоцк : Кафе и рестораны

•Полоцк : Карты

•Полоцк : Достопримечательности

•Полоцк : Расписание движения транспорта

•Полоцк : Турбазы

•Полоцк : Турфирмы

•Карта сайта

Карты Полоцка
Полочане
Полацкая энцыклапедыя
Полоцкий государственный университет (ПГУ)
Достопримечательности Полоцка

•Доска объявлений

•Полоцк : Экономика

•Полоцк : Общество

•Полоцк : Культура

•Полоцк : Экология

•Полоцк : Туризм

•Полоцк : Спорт

•Полоцк : Происшествие

•Свободная трибуна

•Разное


НОВОСТИ
НОВОСТЬ ДНЯ
НОВОСТИ: СПОРТ
НОВОСТИ: ТУРИЗМ
НОВОСТИ: ЭКОЛОГИЯ
НОВОСТИ: ЭКОНОМИКА
НОВОСТИ: КРИМИНАЛ
НОВОСТИ: ОБЩЕСТВО
НОВОСТИ: КУЛЬТУРА
В Полоцке 17 ноября 2010 года был открыт памятник школяру В Полоцке 17 ноября 2010 года был открыт памятник школяру
В Полоцке проводится реставрация памятника архитектуры конца XVII века «Домик Петра I» В Полоцке проводится р...
XV Международном фестивале органной музыки XV Международном фестивале органной музыки "Званы Сафii" в Полоцке
Издана книга полоцкого историка Дениса Дука Издана книга полоцкого историка Дениса Дука "Полацк і палачане"
Будет воссоздан оклад для Дисненской Богородичной иконы Будет воссоздан оклад для Дисненской Богородичной иконы
Профессиональный театр в Полоцке: каким ему быть? Профессиональный театр в Полоцке: каким ему быть?
Близится 300-летний юбилей издания Библии Ф. Скорины Близится 300-летний юбилей издания Библии Ф. Скорины
Урачыстасці ў Полацку з нагоды 200-годдзя І.Ф. Хруцкага Урачыстасці ў Полацку з нагоды 200-годдзя І.Ф. Хруцкага
К юбилею Полоцкого кадетского корпуса К юбилею Полоцкого кадетского корпуса
Итоги археологического сезона 2010 года в ПОЛОЦКЕ Итоги археологического сезона 2010 года в ПОЛОЦКЕ
Софийский собор в Полоцке вновь открыт для экскурсий Софийский собор в Полоцке вновь открыт для экскурсий
Пленэр Пленэр "Art-ego" состоится в Полоцке
Полотна Ивана Хруцкого будут выставляться в Полоцке Полотна Ивана Хруцкого будут выставляться в Полоцке
Музей «Эпоха Ленина» Музей «Эпоха Ленина»
Начинается реставрация в Софийском соборе Полоцка Начинается реставрация в Софийском соборе Полоцка
5-й региональный фестиваль-конкурс молодых исполнителей эстрадной песни в Полоцке 5-й региональный фести...
28 мая в полоцком Софийском соборе состоится концерт «Виват Штраус!» 28 мая в полоцком Софи...
Навуковая грамадскасць Полацка выказалась за вяртанне вуліцы Войкава яе гістарычнай назвы - Невельская Навуковая грамадскасць...
Адкрыццё помніка героям вайны 1812 года прызначана на 21 мая Адкрыццё помніка героям вайны 1812 года прызначана на 21 мая
Возможно, найдено ожерелье, принадлежавшее Ефросинье Полоцкой Возможно, найдено ожерелье, принадлежавшее Ефросинье Полоцкой
Принято решение о создании электронной копии Полоцкого Евангелия XII века Принято решение о созд...
Белорусский филолог Светлана Лесович из Полоцкого государственного университета награждена премией Витебского облисполкома Белорусский филолог Св...
Магчыма, у Полацку з'явіцца вуліца Грунвальдская Магчыма, у Полацку з'явіцца вуліца Грунвальдская
В Полоцке установят памятник в честь студенчества В Полоцке установят памятник в честь студенчества
В Полоцке пройдет XIII международный музыкальный фестиваль В Полоцке пройдет XIII международный музыкальный фестиваль
Марат КЛІМАЎ: Марат КЛІМАЎ: "Полацк ...
Калектыву цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Полацка прысуджана спецыяльная прэмія Прэзідэнта Калектыву цэнтралізава...
Язык до Полоцка доведет Язык до Полоцка доведет
Имя полочанина Ивана Хруцкого возвращается в культурное пространство Европы Имя полочанина Ивана Х...
Культурныя падзеі 2010 года ў Полацку Культурныя падзеі 2010 года ў Полацку
Полацк стаў культурнай сталіцай Беларусі Полацк стаў культурнай сталіцай Беларусі
Белорусская православная церковь в 2010 году отметит 100 лет со дня перенесения в Полоцк мощей святой покровительницы Беларуси преподобной Евфросиньи Белорусская православн...
В Полоцке восстановлен памятник героям войны 1812 года В Полоцке восстановлен памятник героям войны 1812 года
Калекцыя савецкіх гульняў Калекцыя савецкіх гульняў
XIV Международный фестиваль органной музыки XIV Международный фестиваль органной музыки "ЗВАНЫ САФІІ"
Первый в Беларуси фестиваль лоскутного творчества Первый в Беларуси фестиваль лоскутного творчества "Полоцк-квилт"
Новая археологическая находка в Полоцке Новая археологическая находка в Полоцке
"Именем Беларуси" могла бы стать святая Ефросиния Полоцкая
Полоцк является одним из духовных центров православных христиан Полоцк является одним из духовных центров православных христиан
150-годдзе Браніслава Эпімах-Шыпілы 150-годдзе Браніслава Эпімах-Шыпілы
Памятник Николаю Чудотворцу появится в Полоцке Памятник Николаю Чудотворцу появится в Полоцке
Алесь Аркуш. Сьпіс полацкіх невядомасьцяў Алесь Аркуш. Сьпіс полацкіх невядомасьцяў
Да юбілею вайны 1812 года Да юбілею вайны 1812 года
На галоўнай плошчы Полацку пачаліся археалагічныя раскопкі На галоўнай плошчы Полацку пачаліся археалагічныя раскопкі
Новая парковая скульптура в Полоцке Новая парковая скульптура в Полоцке
Аднаўленне помніка героям вайны 1812 г. у Полацку Аднаўленне помніка героям вайны 1812 г. у Полацку
Памятники Полоцка для списка ЮНЕСКО Памятники Полоцка для списка ЮНЕСКО
Выстава «Полацкі менталітэт» Выстава «Полацкі менталітэт»
Художественный фильм о Евфросинии Полоцкой Художественный фильм о Евфросинии Полоцкой
Линия Сталина: Полоцкий укрепрайон. 1919-1941 Линия Сталина: Полоцкий укрепрайон. 1919-1941
БЕЛАРУСЬ И ЕЁ ДРЕВНЯЯ СТОЛИЦА ПОЛОЦК. Дэндра Андрей БЕЛАРУСЬ И ЕЁ ДРЕВНЯЯ ...
П. Васючэнка. П. Васючэнка. "Адлюстраванні першатвора": новая кніга земляка
Презентация эскизов первой в Беларуси музейной карты прошла 9 Октября 2008 года в Полоцке Презентация эскизов пе...
Выставка Енца Ластхейна в Полоцке Выставка Енца Ластхейна в Полоцке
Вызначылі пераможцу праекту помніка князю Усяславу  Чарадзею Вызначылі пераможцу праекту помніка князю Усяславу Чарадзею
Спаса-Эўфрасіньнеўскую царкву чакае Спаса-Эўфрасіньнеўскую царкву чакае "эўрарамонт"
В Минске состоялась презентация книги полоцкого писателя Винцеся Мудрова В Минске состоялась пр...
Торвальд Вандроўнік: сенсацыйныя звесткі пра хрышчэнне Полацка Торвальд Вандроўнік: сенсацыйныя звесткі пра хрышчэнне Полацка
В Новополоцке поставили памятники дворнику и сантехнику В Новополоцке поставили памятники дворнику и сантехнику
В Полоцке будет установлен памятник князю Всеславу Чародею В Полоцке будет установлен памятник князю Всеславу Чародею
•  В Полоцке будет кадетский музей • В Полоцке будет кадетский музей
• У студзені 2007 г. пасольства Швецыі плануе правесці культурную акцыю ў Полацку • У студзені 2007 г. п...
• Реставрацию Спасо-Преображенской церкви планируют закончить к 5 июня • Реставрацию Спасо-Пр...
• На Глыбоччыне праходзіць пленэр iмя Напалеона Орды • На Глыбоччыне праходзіць пленэр iмя Напалеона Орды
• У выдавецтве „Беларусь” выйшаў альбом „Полацак музэйны” • У выдавецтве „Беларусь” выйшаў альбом „Полацак музэйны”
• • "Iндыга" спявалі ваярскiя песнi
•Древний Полоцк в минувшую субботу стал столицей экофестиваля •Древний Полоцк в минувшую субботу стал столицей экофестиваля
• ПОЛАЦКАЯ АКАДЭМІЯ - праз 185 гадоў • ПОЛАЦКАЯ АКАДЭМІЯ - праз 185 гадоў
• Ул.  АРЛОЎ і П. ВАСЮЧЭНКА сустрэнуцца з палачанамі • Ул. АРЛОЎ і П. ВАСЮ...
СВОБОДНАЯ ТРИБУНА

Культурныя падзеі 2010 года ў Полацку


Дата: 28 Января 2010
Четверг

Полацк атрымаў сертыфікат №1 аб наданні статуса «Культурная сталіца краіны» на 2010 год. Рэспубліканская акцыя з аднайменнай назвай стартавала ў Полацку 21 студзеня.

Гэты дзень назвалі значнай падзеяй у жыцці ўсей вобласці і рэспублікі. У Полацк прыехала шмат ганаровых гасцей, тут прайшлі ўрачыстасці з удзелам кіраўнікоў рэгіянальных і рэспубліканскіх устаноў культуры, сталічных мастацкіх калектываў. Раніцай у гарадскім выканаўчым камітэце адбылося зацверджанне гадавога плана мерапрыемстваў па правядзенні акцыі «Культурная сталіца краіны». Свае подпісы пад гістарычным дакументам паставілі міністр культуры Павел Латушка, намеснік старшыні аблвыканкама Леанід Кавалёў і кіраўнік Полацка Уладзімір Тачыла.
Вітаючы прысутных ад імя гаспадароў, У. Тачыла падкрэсліў, што ганаровае званне – заслуга не толькі сучаснікаў, але і славутых гістарычных асоб, якія ўсяму свету паказалі веліч нашай Радзімы. Іх адвага, сіла і хараство душы натхняюць палачан усё лепш працаваць дзеля росквіту любімага горада.
Узнёслы тон падтрымаў і міністр культуры.
– Сімвалічна, – сказаў ён, – што першай культурнай сталіцай мы абралі менавіта Полацк. Тут вытокі нашай дзяржаўнасці, крыніца гонару і духоўнай моцы.
За сваю гісторыю Полацк шмат у чым быў першым. Сафійскі сабор – першы на беларускіх землях мураваны храм. Спаса-Праабражэнская царква і яе унікальныя фрэскавыя роспісы – найвыдатнейшыя помнікі самабытнай полацкай школы дойлідства і манументальнага мастацтва. Зоркамі першай велічыні на беларускім небасхіле ззяюць імёны адной з самых адукаваных жанчын свайго часу і адзінай святой, прызнанай усімі хрысціянскімі канфесіямі, Еўфрасінні Полацкай, першадрукара Францыска Скарыны, паэта, педагога, грамадскага дзеяча Сімяона Полацкага. Іх справы – той духоўны падмурак, на якім сталела і квітнела наша культура.
Багатыя гістарычныя традыцыі імкнуцца з годнасцю працягваць нашчадкі славутых палачан. Усё гэта, як адзначыў на ўрачыстасці Леанід Кавалёў, дае падставы казаць,што Полацк будзе з годнасцю несці званне культурнай сталіцы, бо тры кіты, на якіх стаіць найстаражытнейшы беларускі горад – духоўнасць, культура, патрыятызм.
На высокай патрыятычнай ноце прайшло таксама ўрачыстае адкрыццё свята ў гарадскім Палацы культуры. Сцэнарый літаратурна-музычнай кампазіцыі распрацавалі сябры Полацкага зямляцтва – адны з ініцыятараў і актыўных удзельнікаў акцыі.
– Родны горад заўсёды ў сэрцах землякоў, ён даў нам сілу і моц стаць тымі, хто мы ёсць, і назаўсёды застанецца сталі цай для ўсіх, хто яго любіць, – прамовіў ад імя ўраджэнцаў Полацка, якія сёння жывуць за яго межамі, старшыня зямляцтва Навум Гальпяровіч.
Пра неацэнную духоўную спадчыну, памнажаць якую выпаў гонар палачанам, на свяце гаварыў архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій. Выступленні творчых калектываў пацвердзілі, як шмат у Полацку самабытных талентаў. Дарэчы, яны таксама змогуць праявіць сябе ў рамках праекта «Культурная сталіца краіны»: пакажуць свае здабыткі і на мясцовых пляцоўках, і на культурнай прэзентацыі Полацка ў Мінску.
На працягу года ў рамках акцыі запланавана каля 60 мерапрыемстваў: канцэртаў вядучых беларускіх артыстаў, выстаў лепшых мастакоў, спектакляў, кінапаказаў, творчых сустрэч. Мэта праекта – абудзіць культурнае жыццё рэгіёнаў, зрабіць культуру даступнай шырокаму колу жыхароў рэспублікі. Цяпер не палачане паедуць у сталіцу, каб сустрэцца, напрыклад, з зоркамі балета, а самі артысты наведаюць Полацк. 2010 год абяцае быць багатым на падзеі. Сярод іх – выстава карцін Івана Хруцкага, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння знакамітага мастака, канцэрт «Шэдэўры опернага мастацтва каля сцен старажытнай Сафіі», першы фестываль дзіцячай творчасці «Полацкі анёлак», адкрыццё помнікаў дойліду Іаану і героям 1812 года, 100-годдзе пераносу з Кіева ў Полацк мошчаў Святой Еўфрасiннi. Падчас «Славянскага базару ў Віцебску» частка канцэртаў таксама пройдзе ў культурнай сталіцы-2010.
Цэлы год, як сказаў начальнік упраўлення культуры аблвыканкама Мікалай Пашынскі, Полацк павінен шумець падзеямі. Адчуўшы дух праекта, мастакі, танцоры, музыкі, літаратары будуць прыязджаць сюды са справаздачамі, каб паказаць усё самае яркае, змястоўнае, прафесійнае.
Само ўрачыстае адкрыццё акцыі суправаджалі канцэрты Дзяржаўнага харэаграфічнага ансамбля «Харошкі» ў Палацы культуры і ансамбля салістаў «Класік-авангард» пад кіраўніцтвам Уладзіміра Байдава у Сафійскім саборы.
У мастацкай галерэі тым часам адкрыліся дзве выдатныя выставы: літаграфій «Напалеон Орда і наша мінуўшчына» і акварэляў Фелікса Гумена.
І для Полацка, і для ўсёй Віцебшчыны, як адзначалася на свяце, прымаць акцыю «Культурная сталіца» не толькі гонар, але і вялікая адказнасць. Высокі тытул падштурхоўвае ўдасканальвацца і хутчэй вырашаць надзённыя праблемы.
Рэалізацыя праекта дасць досвед на будучыню. У далейшым статус культурнай сталіцы, як зазначыў Павел Латушка, можа атрымаць любы горад краіны, які шмат робіць дзеля захавання і развіцця нацыянальнай культуры. Магчыма, прыйдзе час, калі нейкі з нашых гарадоў будзе вылучаны на атрыманне статуса культурнай сталіцы Еўропы, а пакуль трэба папрацаваць унутры краіны. А Полацк – як раз тое месца, дзе б’ецца сэрца Беларусі і зіхаціць яе душа. «Кожны з нас, – сказаў міністр, – можа ганарыцца тым, што ў краіне ёсць такі горад. Полацк належыць усім».

Ларыса Малашэня, «НС»


Похожие страницы :
В Полоцке 17 ноября 2010 года был открыт памятник школяру
С сентября 2010 года ОАО "Нафтан" работает с полной загрузкой
Итоги археологического сезона 2010 года в ПОЛОЦКЕ
С 23.00 26 июля до 6.00 28 июля 2010 года отключается водоснабжение Полоцка

© Copyright 2003-2021 ePolotsk.com