Марат Клімаў растлумачыў, чаму пра сенсацыйную знаходку паведамілі толькі зараз.
— Дырхемы пашчасціла адшукаць малодшаму навуковаму супрацоўніку нашага інстытута Паўлу Кеньку, — узгадвае Марат Васільевіч. — Мой калега адчуў, што яго знаходка незвычайная. Аднак манеты былі ў вельмі дрэнным стане з-за пашкоджання пажарам, які адбыўся ў першай палове ІХ стагоддзя. Таму мы не спяшаліся рабіць высновы, а чакалі, калі сваё заключэнне зробіць эксперт. Нам давялося звярнуцца па дапамогу да расійскіх спецыялістаў. Толькі нядаўна на дырхемы ўдалося зірнуць супрацоўніку Эрмітажа Святаславу Куляшову.
Ён устанавіў час чаканкі манет — 800—825 гады. Такім чынам, дзякуючы манетам можна нарэшце агучыць навіну: Полацк на некалькі дзесяткаў старэйшы за свой узрост, а дакладней, яму больш за 1148 гадоў, — рэзюмаваў Марат Клімаў. Цікава, што археолагам Інстытута гісторыі НАН Беларусі давялося весці свае раскопкі на... агародзе. Справа ў тым, што старое гарадзішча тут функцыянавала да ХІІІ—ХІV стагоддзя, а потым яно было закінута. Толькі пры савецкай уладзе на гэтым месцы пасяліліся людзі. Гаспадары спачатку былі супраць таго, каб на іх участку праводзілі раскопкі, бо хацелі рабіць новую цяпліцу для агуркоў. Аднак супрацоўнікі Полацкага гарвыканкама пераканалі палачан дапамагчы археолагам. У выніку менавіта на месцы будучай цяпліцы і знайшлі манеты.
Ірына ПРЫМАК”НГ”
Крыніца: http://www.ng.by
Похожие страницы :
Урачыстасці ў Полацку з нагоды 200-годдзя І.Ф. Хруцкага |