Пры канцы ХVІ ст. ён заняпаў з прычыны крызы, што тады ахапіла рускую царкву Вялікага княства Літоўскага. Толькі ў 1618-20 гадох Сьвяты Язафат, калі стаў архібіскупам Полацкім, вярнуў манастыру былую веліч і духовы аўтарытэт, вывеўшы яго з пад улады магнатаў Корсакаў. Пасьля ліквідацыі Ўніяцкае царквы ў 1839 годзе манастыр спыніў самастойнае існаваньне, а ягоныя ўладаньні былі перададзеныя жаночаму Спаскаму манастыру. Апошнія пабудовы разбураныя НКУС у 1930-х гг.
І вось у 1994 годзе некалькі манахаў студыцкага закону адрадзілі манастыр, ушчыльную палучаны з духовай гісторыяй Полацкага княства.
Ва ўрачыстасьцях прыняло ўдзел блізу 300 вернікаў з розных грэка-каталіцкіх парафіяў. Сьвяточную Літугію саслужылі восем сьвятароў зь Беларусі, Украіны, Расеі, між якіх былі апостальскі візытатар для грэка-каталікоў Беларусі айцец Сяргей Гаек і ігумен студыцкага закону айцец Бенэдыкт Алексяйчук, які і быў закладальнікам адроджанага Барысаглебскага манастыру. Пасьля службы манахі падаравалі ўсім гасьцям кнігу айца Віктара Данілава “Мой шлях да Бога і да Каталіцкай Царквы” і адмыслова выдадзены да сьвята бюлетэнь пад назваю “Студыйскае манаства”.
Источник: <NOINDEX><a href=http://sapega.org target=_blank><font color=#0000FF>"sapega.org"</font></a></NOINDEX>
Похожие страницы :
• ПОЛАЦКАЯ АКАДЭМІЯ - праз 185 гадоў |