Госць расказау пра свой часопiс "Беларускi гiстарычны агляд", пра кнiгi з серыi "Бiблiятэка часопiса "БГА", адказау на шматлiкiя пытаннi.
Палачан найперш цiкавiла, як далёка пашырылася за межамi РБ беларуская гiсторыяграфiя. Сагановiч шчыра прызнауся, што Беларусь па-ранейшаму не ведаюць нават у суседняй Еуропе. Летась беларускi гiсторык быу надзвычай уражаны - нямецкiя даследчыкi эпохi Рэфармацыi, з якiмi ён сустракауся, нiколi не чулi iмя Францыска Скарыны.
У Сагановiча была прызапашана i сэнсацыйная навiна для палачан. У бiблiятэцы нямецкага горада Вольфэнбютэля гiсторык адшукау старадрук 1581 года аутарства святара Пауля Одэрборна. Аутар падрабязна апiсвае убачанае у Дзiсне, Полацку i iншых мясцiнах падчас яго знаходжання у Полацкiм краi. Кнiга спачатку выйшла на лацiнскай мове, а затым у нямецкiм перакладзе. Зараз вядзецца пераклад тэксту з лацiнскай на беларускую мову, для выдання у нашай краiне. Сагановiч паабяцау адну з першых прэзентацый "Праудзiвых i грунтоуных апiсанняу русiнау" зрабiць у Полацку.
Алесь КОЗIК
Витебский Курьер
Похожие страницы :
Нет похожих страниц.