“Што ж у ім такога адметнага й традыцыйнага ў параўнаньні з тым жа гарадзкім Купальлем?” – спытаеце вы. Па-першае, час правядзеньня. Традыцыйнае Купальле ладзіцца ў самую кароткую ноч лета. У гэтым годзе гэта была ноч з 22 на 23 чэрвеня. Па-другое, традыцыйнае Купальле – гэта адпаведны настрой, вогнішча з дрэва, а ня гумавых колаў, здабываньне жывога агню (як гэта рабілі некалі крывічы), дакладнае прытрымліваньне рытуалу сьвята, якое нясе ў сабе шмат сакральных функцыяў, такіх, дапрыкладу, як ачышчэньне агнём (скокі праз вогнішча) і вадою (абавязковае купаньне раніцай). Ехаць на Купальле з дрэннымі думкамі нельга – чалавек, які заклапочаны нейкімі жыцьцёвымі праблемамі, парушыць духоўную еднасьць сьвята.
Нездарма нашы продкі адносіліся да Купальля – галоўнага сьвята летняга цыклю – вельмі сур’ёзна: рыхтавалі адпаведную ежу, вышывалі й ткалі сьвяточныя ўбраньні. Жывы агонь, здабыты з дапамогаю крэсіва й трута, разносіўся па хатах, і ад яго запальваліся печы. Вельмі шмат увагі надавалася варажбе на вянках, калі дзяўчаты пускалі свае вянкі па вадзе альбо закідвалі на галінкі дрэваў. Немалаважнай часткай сьвята быў яго эратычны аспэкт – шмат параў сыходзілася як раз за часам Купальля. Гэта далёка ня поўны пералік тых сакральных функцыяў, якія Купальле несла нашым продкам.
Сёлета сьвята ладзілася (як і некалькі папярэдніх гадоў) на маляўнічым берадзе возера Наўліца, што ў 30 кілямэтрах ад Полацка. Тым каму давялося пабываць на гэтым унікальным відовішчы пашчасьціла адчуць усю архаічных беларускіх традыцыяў.
Уладзя Касаровец
Источник: <NOINDEX><a href=http://sapega.org target=_blank><font color=#0000FF>"sapega.org"</font></a></NOINDEX>
Похожие страницы :
Крывічы-палачане |
Дзяніс ДУК. ФЕНОМЕН СТАНАЎЛЕННЯ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ НА ЗЕМЛЯХ ПОЛАЦКІХ КРЫВІЧОЎ (ІХ-ХІ стст.) |