ПОЛОЦК. НОВОПОЛОЦК - Карта, Гостиницы, Погода в Полоцке, Расписание движения в Полоцке, ПГУ

•Полоцк : Гостиницы

•Полоцк : Кафе и рестораны

•Полоцк : Карты

•Полоцк : Достопримечательности

•Полоцк : Расписание движения транспорта

•Полоцк : Турбазы

•Полоцк : Турфирмы

•Карта сайта

Карты Полоцка
Полочане
Полацкая энцыклапедыя
Полоцкий государственный университет (ПГУ)
Достопримечательности Полоцка

•Доска объявлений

•Полоцк : Экономика

•Полоцк : Общество

•Полоцк : Культура

•Полоцк : Экология

•Полоцк : Туризм

•Полоцк : Спорт

•Полоцк : Происшествие

•Свободная трибуна

•Разное
Заказать натяжные потолки цены на натяжные потолки.


ИСТОРИЯ
ИСТОРИЯ ПОЛОЦКА
ПОЛОЦКАЯ ЭНЦИКЛОПЕДИЯ
ПОЛОЦКАЯ БИБЛИОТЕКА
Арт-галерея (Полоцк)
ХРОНОЛОГИЯ
РЕЛИГИЯ
КУЛЬТУРА
ПОЛОЧАНЕ
ДУБРОВИН НИКОЛАЙ ФЕДОРОВИЧ ДУБРОВИН НИКОЛАЙ ФЕДОР...
ВІТГЕНШТЭЙН ПЁТР ХРЫСЦІЯНАВІЧ ВІТГЕНШТЭЙН ПЁТР ХРЫСЦ...
ПОЛОЧАНЕ : Э ПОЛОЧАНЕ : Э
БРАНІСЛАЎ ЭПІМАХ-ШЫПІЛА БРАНІСЛАЎ ЭПІМАХ-ШЫПІЛА
ВАСИЛИЙ ЛУЖИНСКИЙ ВАСИЛИЙ ЛУЖИНСКИЙ
ВАСЮЧЕНКА Петр. Полоцкая античность ВАСЮЧЕНКА Петр. Полоцк...
ХРУЦКІ Іван Фаміч ХРУЦКІ Іван Фаміч
РАСЦІСЛАЎ УСЯСЛАВІЧ РАСЦІСЛАЎ УСЯСЛАВІЧ
РАСЦІСЛАЎ РАГВАЛОДАВІЧ РАСЦІСЛАЎ РАГВАЛОДАВІЧ
РАСЦІСЛАЎ ГЛЕБАВІЧ РАСЦІСЛАЎ ГЛЕБАВІЧ
РАМАН УСЯСЛАВІЧ РАМАН УСЯСЛАВІЧ
РАГВАЛОДАВІЧЫ РАГВАЛОДАВІЧЫ
РАГВАЛОД БАРЫСАВІЧ РАГВАЛОД БАРЫСАВІЧ
КОНДРАТЕНКО Роман Исидорович КОНДРАТЕНКО Роман Исид...
ХРУЦКИЙ Иван Фомич ХРУЦКИЙ Иван Фомич
КАЙГОРОДОВ Дмитрий Никифорович КАЙГОРОДОВ Дмитрий Ник...
ПОЛОЧАНЕ: Х ПОЛОЧАНЕ: Х
Павел Кесаревич (Ксавериевич) Хвощинский Павел Кесаревич (Ксаве...
БЖОЗОВСКИЙ Тадеуш БЖОЗОВСКИЙ Тадеуш
АНТОНИЙ ЗУБКО АНТОНИЙ ЗУБКО
СЯРГЕЙ САХАРАЎ (1880-1954) СЯРГЕЙ САХАРАЎ (1880-1...
ТОРВАЛЬД Вандроўнік : Ці скандынаўскія пачаткі хросту Беларусі ТОРВАЛЬД Вандроўнік : ...
ЖИТИЕ ЕВФРОСИНИИ ПОЛОЦКОЙ ЖИТИЕ ЕВФРОСИНИИ ПОЛОЦКОЙ
КАСОВІЧ КАЯТАН АНДРЭЕВІЧ КАСОВІЧ КАЯТАН АНДРЭЕВІЧ
ЛЯНКЕВIЧ ГАБРЫЕЛЬ ЛЯНКЕВIЧ ГАБРЫЕЛЬ
Г. Семянчук. Усяслаў Брачыславіч, князь полацкі Г. Семянчук. Усяслаў Б...
ПОЛОЧАНЕ : Ц ПОЛОЧАНЕ : Ц
ВАСІЛЬ ЦЯПІНСКІ (Амельяновіч) - ВАСИЛИЙ ТЯПИНСКИЙ ВАСІЛЬ ЦЯПІНСКІ (Амель...
СІМЯОН ПОЛАЦКІ (Самуіл Пятроўскі-Сітніяновіч) СІМЯОН ПОЛАЦКІ (Самуіл...
КНЯЗЬ УСЯСЛАЎ ЧАРАДЗЕЙ (УСЯСЛАЎ БРАЧЫСЛАВАВІЧ) - ВСЕСЛАВ ПОЛОЦКИЙ КНЯЗЬ УСЯСЛАЎ ЧАРАДЗЕЙ...
ПОЛОЧАНЕ : У ПОЛОЧАНЕ : У
ПОЛАЦКАЕ ВЫШЭЙШАЕ ПІЯРСКАЕ ВУЧЫЛІШЧА ПОЛАЦКАЕ ВЫШЭЙШАЕ ПІЯР...
ПОЛОЦКАЯ ЭНЦИКЛОПЕДИЯ : П ПОЛОЦКАЯ ЭНЦИКЛОПЕДИЯ : П
Биографии исторических деятелей Полоцка Биографии исторических...
КНЯЗЬ КАНСТАНЦІН КНЯЗЬ КАНСТАНЦІН
ІЗЯСЛАВІЧЫ ІЗЯСЛАВІЧЫ
КНЯЗЬ ІЗЯСЛАЎ ВАСІЛЬКАВІЧ КНЯЗЬ ІЗЯСЛАЎ ВАСІЛЬКАВІЧ
КНЯЗЬ ІЗЯСЛАЎ УЛАДЗІМІРАВІЧ КНЯЗЬ ІЗЯСЛАЎ УЛАДЗІМІ...
КНЯЗЬ ІЗЯСЛАЎ МСЦІСЛАВІЧ КНЯЗЬ ІЗЯСЛАЎ МСЦІСЛАВІЧ
КНЯЗЬ ІЗЯСЛАЎ ГЛЕБАВІЧ КНЯЗЬ ІЗЯСЛАЎ ГЛЕБАВІЧ
КНЯЗЬ ІЗЯСЛАЎ КНЯЗЬ ІЗЯСЛАЎ
ІЗЯСЛАЎ (Мікуліч?) ІЗЯСЛАЎ (Мікуліч?)
ЗВЕНІСЛАВА БАРЫСАЎНА ЗВЕНІСЛАВА БАРЫСАЎНА
КНЯЗЬ ДАЎМОНТ ІІ КНЯЗЬ ДАЎМОНТ ІІ
ГІНВІЛ ГІНВІЛ
ГАРДЗІСЛАВА СВЯТАСЛАЎНА ГАРДЗІСЛАВА СВЯТАСЛАЎНА
КНЯЗЬ ВАСІЛЬКА СВЯТАСЛАВІЧ КНЯЗЬ ВАСІЛЬКА СВЯТАСЛ...
КНЯЗЬ ВАСІЛЬКА БАРЫСАВІЧ КНЯЗЬ ВАСІЛЬКА БАРЫСАВІЧ
ВАСІЛЬ ПАЛАЧАНІН ВАСІЛЬ ПАЛАЧАНІН
КНЯЗЬ ВАЛАДАР ГЛЕБАВІЧ КНЯЗЬ ВАЛАДАР ГЛЕБАВІЧ
КНЯЗЬ ВАЛАДАР ВАСІЛЬКАВІЧ ( КАРОЛЬ ВАЛЬДЭМАР ) КНЯЗЬ ВАЛАДАР ВАСІЛЬКА...
ЕФРАСІННЯ ( ЕЎФРАСІННЯ ) ПОЛАЦКАЯ ЕФРАСІННЯ ( ЕЎФРАСІННЯ...
СКАРЫНА - СКАРИНА СКАРЫНА - СКАРИНА
ПОЛОЦКАЯ ЭНЦИКЛОПЕДИЯ : З ПОЛОЦКАЯ ЭНЦИКЛОПЕДИЯ : З
ЗАПОЛОТЬЕ - ПОЛОЦКАЯ ЭНЦИКЛОПЕДИЯ ЗАПОЛОТЬЕ - ПОЛОЦКАЯ Э...
РАГНЕДА - РОГНЕДА РАГНЕДА - РОГНЕДА
РАГВАЛОД - РОГВОЛОД РАГВАЛОД - РОГВОЛОД
КНЯЗЬ БРАЧЫСЛАЎ ВАСІЛЬКАВІЧ КНЯЗЬ БРАЧЫСЛАЎ ВАСІЛЬ...
КНЯЗЬ АНДРЭЙ ПОЛАЦКІ КНЯЗЬ АНДРЭЙ ПОЛАЦКІ
КНЯЗЬ БРАЧЫСЛАЎ КНЯЗЬ БРАЧЫСЛАЎ
КНЯЗЬ БАРЫС УСЯСЛАВІЧ КНЯЗЬ БАРЫС УСЯСЛАВІЧ
КНЯЗЬ БАРЫС ГЕОРГІЕВІЧ КНЯЗЬ БАРЫС ГЕОРГІЕВІЧ
ГЕРДЗЕНЬ ГЕРДЗЕНЬ
Вацлаў ЛАСТОЎСКІ Вацлаў ЛАСТОЎСКІ
ПОЛОЧАНЕ : Т ПОЛОЧАНЕ : Т
ТОРВАЛЬД Вандроўнік : Дзе пахаваны наш першы сьвяты? ТОРВАЛЬД Вандроўнік : ...
ВІЦЬБІЧ І БРОЎКА: юбілеі антыподаў ВІЦЬБІЧ І БРОЎКА: юбіл...
Сяргей ДУБАВЕЦ: Пятрусь БРОЎКА – незаўважаныя 100-я ўгодкі Сяргей ДУБАВЕЦ: Пятрус...
ПОЛОЧАНЕ : С ПОЛОЧАНЕ : С
ПОЛОЧАНЕ : Р ПОЛОЧАНЕ : Р
Полочане: П Полочане: П
Полочане: О Полочане: О
Полочане: Н Полочане: Н
Полочане: М Полочане: М
ПОЛОЧАНЕ : Л ПОЛОЧАНЕ : Л
ПОЛОЧАНЕ : К ПОЛОЧАНЕ : К
ПОЛОЧАНЕ : И ПОЛОЧАНЕ : И
Полочане: З Полочане: З
Полочане: Ж Полочане: Ж
Полочане : Е Полочане : Е
Полочане: Д Полочане: Д
ПОЛОЧАНЕ : Г ПОЛОЧАНЕ : Г
ПОЛОЧАНЕ : В ПОЛОЧАНЕ : В
ПОЛОЧАНЕ : А ПОЛОЧАНЕ : А
БОГША ЛАЗАР БОГША ЛАЗАР
ЯН БАРШЧЭЎСКІ ЯН БАРШЧЭЎСКІ
КНЯЗЬ БРАЧЫСЛАЎ ПОЛАЦКІ КНЯЗЬ БРАЧЫСЛАЎ ПОЛАЦКІ
ПОЛОЧАНЕ : Б ПОЛОЧАНЕ : Б

СЯРГЕЙ САХАРАЎ (1880-1954)


Дата: 21 Октября 2008
Вторник

СЯРГЕЙ САХАРАЎ (1880-1954)

Сяргей Сахараў нарадзіўся 17 (29) жніўня 1880 г. у Полацку. Праз год яго бацькі вымушаны былі пераехаць у вёску Банонь, за 12 вёрст ад горада. Неўзабаве памірае бацька. Маці зноў вяртаецца ў Полацк, спадзяючыся там зарабіць на пражыццё.

Як сірату хлапчука ўладкоўваюць на поўнае ўтрыманне ў Полацкае духоўнае вучылішча. Потым ён вучыцца ў Віцебскай духоўнай семінарыі. Тут Сяргею пашчасціла на настаўніка – ім аказаўся Дз.Даўгяла, будучы беларускі савецкі гісторык, археограф, краязнавец. Ён перадаў свайму вучню зацікаўленасць да фальклору, этнаграфіі, культуры роднага народа.

З 1901 г. юнак працаваў настаўнікам у Люцынскім павеце. У 1907 - 1911 гг. вучыўся на юрыдычным факультэце Юр’еўскага унiверсітэта (цяпер Тартускага). Пасля заканчэння вучобы Сяргей Пятровіч настаўнічаў у Віцебску, працаваў інспектарам народных школ у Юр’еўскім павеце, а потым узначальваў Люцынскую гімназію. Паводле мірнай дамовы СССР з Латвіяй (1920), Люцын перадалі Латвіі. С.Сахараў, заімеўшы там сям’ю, не пакінуў горада. У 1920 – 1921 гг. ён кiраваў расейскай гімназіяй.

Паводле перапісу 1920 г., у Латвіі пражывала 75 650 беларусаў. Сярод іх шырыўся культурна-асветніцкі рух. Было заснавана Таварыства “Бацькаўшчына”, якое дамагалася для беларускай нацыянальнай меншасці культурнай аўтаноміі. Але з-за слабой арганізаванасці беларусы не змаглі вылучыць у Сейм сваіх дэпутатаў-абаронцаў. Тады беларуская інтэлігенцыя звярнулася да Яна Райніса з просьбай узяць на сябе абарону правоў беларусаў. Дзякуючы Райнісу пры Міністэрстве асветы Латвіі стварылі Беларускі аддзел, і С.Сахараў узначальваў яго ў 1921-1925 гг. У мясцовасцях з беларускім насельніцтвам былі заснаваны беларускія школы, гімназіі, сталі выходзіць на беларускай мове газеты і часопісы. Культурна-засветніцкая работа сярод беларусаў, як зазначыў пазней С.Сахараў, “вялася пад духоўным кіраўніцтвам Яна Райніса ў прагрэсіўным, дэмакратычным кірунку”.

Амаль восем гадоў служыў ён дырэктарам Дзвінскай беларускай гімназіі, у якой вучыліся дзеці сялян, рамеснікаў, рабочых. У 1932 г. у сувязі з паступовай ліквідацыяй гімназіі С.Сахараў быў вызвалены ад пасады дырэктара і вымушаны пайсці ў адстаўку, жыць на невялікую пенсію.. Аднак гэта дало яму магчымасць актывізаваць збіранне беларускай народнай творчасці.

За рукапісны зборнік (1015 фальклорных твораў) С.Сахараў з Культурнага фонду Латвіі атрымаў у 1939 г. прэмію, якую патраціў на выданне асноўнай кнігі свайго жыцця –зборніка “Народная творчасць латгальскіх і ілукстэнскіх беларусаў”. Ён паспеў выдаць толькі першы выпуск фальклорных запісаў. Рукапісныя другі, трэці і чацвёрты выпускі – адна з крыніц для папаўнення акадэмічнага выдання “Беларускай народнай творчасці”.

Есць у літаратурнай спадчыне С.Сахарава асобныя брашуры – нарысы па гісторыі Латгальскага краю, на школьныя тэмы: “Кароткая запіска аб існаванні Люцынскай гімназіі…”, ”Гістарычны нарыс пяцігоддзя дзвінскай дзяржаўнай беларускай гімназіі…”. Надрукаваў некалькі навукова-папулярных артыкулаў, прысвечаных старажытнаму Полацку.
Адно з захапленняў С.Сахарава – складанне календароў. Да прыкладу, ён выдаў “Беларускі каляндар” на 1937 г.
С.Сахараў звяртаўся да чытачоў календара:”…Але старанна вывучаючы дзяржаўную мову, вучачыся іншым мовам, не будзем забываць і сваю беларускую мову. Каді б мы нашу родную… беларускую мову закінулі, забыліся, тады па ўсіх нас і след загінуў бы на зямлі”.

С.Сахарава не стала на 75-м годзе жыцця. Дачка яго, Ірына Вількель, якая жыве ў Рызе, перадала рукапісную спадчыну С.Сахарава ў Беларусь, тым самым выканаўшы бацькоўскі запавет. А каштоўнасць яе ў першую чаргу ў тым, што збіральнік фальклору беларусаў дасканала даследоваў мала знаны этнаграфічны абшар, сумленна і шчыра выканаў асабісты наказ Я.Райніса: перадаць нашчадкам скарб вусна-паэтычнай творчасці продкаў.

У адной з балад сахараўскага зборніка “У зяленым садзе вятры гудзелі…” расказваецца, як “сівы конь” прывёз на сядзельцы дадому пасечанаю кашулю паўшага ў бітве воіна. Балада зканчваецца наказам:

Вазьмі гэту кашульку, вымый яе слязьмі,
Высушы дыхамі, звалкуй не рукамі
I складзі – слоўцамі.

Менавіта з удзячных слоў і складаецца памяць пра чалавека, які невымерна многа зрабіў для вяртання нацыянальнай свядомасьці карэннаму беларускаму насельніцтву Латвіі, для ўсталявання латышска-беларускага ўзаемаразумення.

22 – 24 красавіка 1994 г. Таварыства беларускай культуры “Сьвітанак” правяло ў Рызе навукова-практычную канферэнцыю “Шляхі культурна-асветніцкага адраджэння беларусаў Латвіі ў сучасны момант”, дзе быў ацэнены грамадзянскі вопыт С.Сахарава. Удзельнікі канферэнцыі, прымеркаванай да саракавых угодкаў смерці незабыўнага настаўніка і этнографа 22 красавіка наведалі Iванаўскія могілкі, каб пакланіца магіле пакутніка. Замучаны ён быў адразу пасля вайны страшэнным пераследам усіх тых, кто ўдзельнічаў у беларускім (нацыяналістычным!) культурна-асветным руху. Адпаведныя савецкія карныя органы нават тых, хто вучыўся ў беларускіх школках ці гімназіях, адпраўлялі на 10-гадовае канцлагернае зняволенне. Хвораму, састарэламу С.Сахараву нават пасля казахстанскай высылки (1945 – 1950) не дазволілі жыць у Рызе, у сваёй сям’і.
І
Яшчэ сёння чакае публікацыі яго фальклорна-этнаграфічная, літаратурна-публіцыстычная спадчына. Многае ў асэнсаванні яго жыццёвага і асветніцкага подзвігу зроблена Марынай Ліс і Арсенем Лісам, асобныя запісы змешаны ў шматтомным выданні “Беларуская народная творчасць”.

Да 115-годдзя з дня нараджэння С.Сахарава з ініцыятывы таварыства “Беларусь-Латвія” адбылася ў Полацку выстава “Збіральнік духоўных скарбаў”. У тым жа 1995г., ужо ў Мінску, у Доме дружбы на выставе “Яніс Райніс і Беларусь” былі прадстаўлены дакументы, архіўныя матэрыялы, рукапісы – у “падсветку” вялізнай спадчыны С.Сахарава. Нездарма яго называлі беларускім Нестарам.

Сяргей Панізнік
З кнігі “Крывіцкія руны”


Похожие страницы :

Нет похожих страниц.

© Copyright 2003-2021 ePolotsk.com