ПОЛОЦК. НОВОПОЛОЦК - Карта, Гостиницы, Погода в Полоцке, Расписание движения в Полоцке, ПГУ

•Полоцк : Гостиницы

•Полоцк : Кафе и рестораны

•Полоцк : Карты

•Полоцк : Достопримечательности

•Полоцк : Расписание движения транспорта

•Полоцк : Турбазы

•Полоцк : Турфирмы

•Карта сайта

Карты Полоцка
Полочане
Полацкая энцыклапедыя
Полоцкий государственный университет (ПГУ)
Достопримечательности Полоцка

•Доска объявлений

•Полоцк : Экономика

•Полоцк : Общество

•Полоцк : Культура

•Полоцк : Экология

•Полоцк : Туризм

•Полоцк : Спорт

•Полоцк : Происшествие

•Свободная трибуна

•Разное


ИСТОРИЯ
ИСТОРИЯ ПОЛОЦКА
ПОЛОЦКАЯ ЭНЦИКЛОПЕДИЯ
ПОЛОЦКАЯ БИБЛИОТЕКА
Арт-галерея (Полоцк)
ХРОНОЛОГИЯ
РЕЛИГИЯ
КУЛЬТУРА
ПОЛОЧАНЕ
ДУБРОВИН НИКОЛАЙ ФЕДОРОВИЧ ДУБРОВИН НИКОЛАЙ ФЕДОРОВИЧ
ВІТГЕНШТЭЙН ПЁТР ХРЫСЦІЯНАВІЧ ВІТГЕНШТЭЙН ПЁТР ХРЫСЦІЯНАВІЧ
ПОЛОЧАНЕ : Э ПОЛОЧАНЕ : Э
БРАНІСЛАЎ ЭПІМАХ-ШЫПІЛА БРАНІСЛАЎ ЭПІМАХ-ШЫПІЛА
ВАСИЛИЙ ЛУЖИНСКИЙ ВАСИЛИЙ ЛУЖИНСКИЙ
ВАСЮЧЕНКА Петр. Полоцкая античность ВАСЮЧЕНКА Петр. Полоцкая античность
ХРУЦКІ Іван Фаміч ХРУЦКІ Іван Фаміч
РАСЦІСЛАЎ УСЯСЛАВІЧ РАСЦІСЛАЎ УСЯСЛАВІЧ
РАСЦІСЛАЎ РАГВАЛОДАВІЧ РАСЦІСЛАЎ РАГВАЛОДАВІЧ
РАСЦІСЛАЎ ГЛЕБАВІЧ РАСЦІСЛАЎ ГЛЕБАВІЧ
РАМАН УСЯСЛАВІЧ РАМАН УСЯСЛАВІЧ
РАГВАЛОДАВІЧЫ РАГВАЛОДАВІЧЫ
РАГВАЛОД БАРЫСАВІЧ РАГВАЛОД БАРЫСАВІЧ
КОНДРАТЕНКО Роман Исидорович КОНДРАТЕНКО Роман Исидорович
ХРУЦКИЙ Иван Фомич ХРУЦКИЙ Иван Фомич
КАЙГОРОДОВ Дмитрий Никифорович КАЙГОРОДОВ Дмитрий Никифорович
ПОЛОЧАНЕ: Х ПОЛОЧАНЕ: Х
Павел Кесаревич (Ксавериевич) Хвощинский Павел Кесаревич (Ксавериевич) Хвощинский
БЖОЗОВСКИЙ Тадеуш БЖОЗОВСКИЙ Тадеуш
АНТОНИЙ ЗУБКО АНТОНИЙ ЗУБКО
СЯРГЕЙ САХАРАЎ (1880-1954) СЯРГЕЙ САХАРАЎ (1880-1954)
ТОРВАЛЬД Вандроўнік : Ці скандынаўскія пачаткі хросту Беларусі ТОРВАЛЬД Вандроўнік : ...
ЖИТИЕ ЕВФРОСИНИИ ПОЛОЦКОЙ ЖИТИЕ ЕВФРОСИНИИ ПОЛОЦКОЙ
КАСОВІЧ КАЯТАН АНДРЭЕВІЧ КАСОВІЧ КАЯТАН АНДРЭЕВІЧ
ЛЯНКЕВIЧ ГАБРЫЕЛЬ ЛЯНКЕВIЧ ГАБРЫЕЛЬ
Г. Семянчук. Усяслаў Брачыславіч, князь полацкі Г. Семянчук. Усяслаў Брачыславіч, князь полацкі
ПОЛОЧАНЕ : Ц ПОЛОЧАНЕ : Ц
ВАСІЛЬ ЦЯПІНСКІ (Амельяновіч) - ВАСИЛИЙ ТЯПИНСКИЙ ВАСІЛЬ ЦЯПІНСКІ (Амель...
СІМЯОН ПОЛАЦКІ (Самуіл Пятроўскі-Сітніяновіч) СІМЯОН ПОЛАЦКІ (Самуіл Пятроўскі-Сітніяновіч)
КНЯЗЬ УСЯСЛАЎ ЧАРАДЗЕЙ (УСЯСЛАЎ БРАЧЫСЛАВАВІЧ) - ВСЕСЛАВ ПОЛОЦКИЙ КНЯЗЬ УСЯСЛАЎ ЧАРАДЗЕЙ...
ПОЛОЧАНЕ : У ПОЛОЧАНЕ : У
ПОЛАЦКАЕ ВЫШЭЙШАЕ ПІЯРСКАЕ ВУЧЫЛІШЧА ПОЛАЦКАЕ ВЫШЭЙШАЕ ПІЯРСКАЕ ВУЧЫЛІШЧА
ПОЛОЦКАЯ ЭНЦИКЛОПЕДИЯ : П ПОЛОЦКАЯ ЭНЦИКЛОПЕДИЯ : П
Биографии исторических деятелей Полоцка Биографии исторических деятелей Полоцка
КНЯЗЬ КАНСТАНЦІН КНЯЗЬ КАНСТАНЦІН
ІЗЯСЛАВІЧЫ ІЗЯСЛАВІЧЫ
КНЯЗЬ ІЗЯСЛАЎ ВАСІЛЬКАВІЧ КНЯЗЬ ІЗЯСЛАЎ ВАСІЛЬКАВІЧ
КНЯЗЬ ІЗЯСЛАЎ УЛАДЗІМІРАВІЧ КНЯЗЬ ІЗЯСЛАЎ УЛАДЗІМІРАВІЧ
КНЯЗЬ ІЗЯСЛАЎ МСЦІСЛАВІЧ КНЯЗЬ ІЗЯСЛАЎ МСЦІСЛАВІЧ
КНЯЗЬ ІЗЯСЛАЎ ГЛЕБАВІЧ КНЯЗЬ ІЗЯСЛАЎ ГЛЕБАВІЧ
КНЯЗЬ ІЗЯСЛАЎ КНЯЗЬ ІЗЯСЛАЎ
ІЗЯСЛАЎ (Мікуліч?) ІЗЯСЛАЎ (Мікуліч?)
ЗВЕНІСЛАВА БАРЫСАЎНА ЗВЕНІСЛАВА БАРЫСАЎНА
КНЯЗЬ ДАЎМОНТ ІІ КНЯЗЬ ДАЎМОНТ ІІ
ГІНВІЛ ГІНВІЛ
ГАРДЗІСЛАВА СВЯТАСЛАЎНА ГАРДЗІСЛАВА СВЯТАСЛАЎНА
КНЯЗЬ ВАСІЛЬКА СВЯТАСЛАВІЧ КНЯЗЬ ВАСІЛЬКА СВЯТАСЛАВІЧ
КНЯЗЬ ВАСІЛЬКА БАРЫСАВІЧ КНЯЗЬ ВАСІЛЬКА БАРЫСАВІЧ
ВАСІЛЬ ПАЛАЧАНІН ВАСІЛЬ ПАЛАЧАНІН
КНЯЗЬ ВАЛАДАР ГЛЕБАВІЧ КНЯЗЬ ВАЛАДАР ГЛЕБАВІЧ
КНЯЗЬ ВАЛАДАР ВАСІЛЬКАВІЧ ( КАРОЛЬ ВАЛЬДЭМАР ) КНЯЗЬ ВАЛАДАР ВАСІЛЬКАВІЧ ( КАРОЛЬ ВАЛЬДЭМАР )
ЕФРАСІННЯ ( ЕЎФРАСІННЯ ) ПОЛАЦКАЯ ЕФРАСІННЯ ( ЕЎФРАСІННЯ ) ПОЛАЦКАЯ
СКАРЫНА - СКАРИНА СКАРЫНА - СКАРИНА
ПОЛОЦКАЯ ЭНЦИКЛОПЕДИЯ : З ПОЛОЦКАЯ ЭНЦИКЛОПЕДИЯ : З
ЗАПОЛОТЬЕ - ПОЛОЦКАЯ ЭНЦИКЛОПЕДИЯ ЗАПОЛОТЬЕ - ПОЛОЦКАЯ ЭНЦИКЛОПЕДИЯ
РАГНЕДА - РОГНЕДА РАГНЕДА - РОГНЕДА
РАГВАЛОД - РОГВОЛОД РАГВАЛОД - РОГВОЛОД
КНЯЗЬ БРАЧЫСЛАЎ ВАСІЛЬКАВІЧ КНЯЗЬ БРАЧЫСЛАЎ ВАСІЛЬКАВІЧ
КНЯЗЬ АНДРЭЙ ПОЛАЦКІ КНЯЗЬ АНДРЭЙ ПОЛАЦКІ
КНЯЗЬ БРАЧЫСЛАЎ КНЯЗЬ БРАЧЫСЛАЎ
КНЯЗЬ БАРЫС УСЯСЛАВІЧ КНЯЗЬ БАРЫС УСЯСЛАВІЧ
КНЯЗЬ БАРЫС ГЕОРГІЕВІЧ КНЯЗЬ БАРЫС ГЕОРГІЕВІЧ
ГЕРДЗЕНЬ ГЕРДЗЕНЬ
Вацлаў ЛАСТОЎСКІ Вацлаў ЛАСТОЎСКІ
ПОЛОЧАНЕ : Т ПОЛОЧАНЕ : Т
ТОРВАЛЬД Вандроўнік : Дзе пахаваны наш першы сьвяты? ТОРВАЛЬД Вандроўнік : Дзе пахаваны наш першы сьвяты?
ВІЦЬБІЧ І БРОЎКА: юбілеі антыподаў ВІЦЬБІЧ І БРОЎКА: юбілеі антыподаў
Сяргей ДУБАВЕЦ: Пятрусь БРОЎКА – незаўважаныя 100-я ўгодкі Сяргей ДУБАВЕЦ: Пятрус...
ПОЛОЧАНЕ : С ПОЛОЧАНЕ : С
ПОЛОЧАНЕ : Р ПОЛОЧАНЕ : Р
Полочане: П Полочане: П
Полочане: О Полочане: О
Полочане: Н Полочане: Н
Полочане: М Полочане: М
ПОЛОЧАНЕ : Л ПОЛОЧАНЕ : Л
ПОЛОЧАНЕ : К ПОЛОЧАНЕ : К
ПОЛОЧАНЕ : И ПОЛОЧАНЕ : И
Полочане: З Полочане: З
Полочане: Ж Полочане: Ж
Полочане : Е Полочане : Е
Полочане: Д Полочане: Д
ПОЛОЧАНЕ : Г ПОЛОЧАНЕ : Г
ПОЛОЧАНЕ : В ПОЛОЧАНЕ : В
ПОЛОЧАНЕ : А ПОЛОЧАНЕ : А
БОГША ЛАЗАР БОГША ЛАЗАР
ЯН БАРШЧЭЎСКІ ЯН БАРШЧЭЎСКІ
КНЯЗЬ БРАЧЫСЛАЎ ПОЛАЦКІ КНЯЗЬ БРАЧЫСЛАЎ ПОЛАЦКІ
ПОЛОЧАНЕ : Б ПОЛОЧАНЕ : Б

КНЯЗЬ УСЯСЛАЎ ЧАРАДЗЕЙ (УСЯСЛАЎ БРАЧЫСЛАВАВІЧ) - ВСЕСЛАВ ПОЛОЦКИЙ


Дата: 29 Октября 2005
Суббота




Источник:


Ссылки по теме:

Г. Семянчук. Усяслаў Брачыславіч, князь полацкі На первую страницу
КНЯЗЬ УСЯСЛАЎ ЧАРАДЗЕЙ (УСЯСЛАЎ БРАЧЫСЛАВАВІЧ) - ВСЕСЛАВ ПОЛОЦКИЙ
? - 14.4.1101

Князь полацкі. Яго бацька быў славуты князь Брачыслаў Ізяславіч, унук Рагнеды, адважны воін і мудры правіцель; імя маці гісторыя не захавала. Паводле легенд, паходжанне У.Ч. прыпісвалася чарадзейным сілам (верагодна, таму і празваны Чарадзеем). У 1044 пасля смерці бацькі стаў полацкім князем. Гады яго праўлення ў Полацкім княстве пазначаны падзеямі і славутымі, і трагічнымі. Пры ім у Полацку пабудаваны новы замак-дзядзінец, славуты Полацкі Сафійскі сабор, распачата ўзвядзенне і іншых манументальных пабудоў. У якасці ўзору для сабора князь абраў канстанцінопальскую Сафію. Да Полацка аналагічны будынак быў пастаўлены толькі ў Кіеве, і завяршалася будаўніцтва ў Ноўгарадзе. Гісторыя захавала імёны тагачасных дойлідаў, што працавалі ў Полацку: Давыд, Таўма, Мікула, Капес. Ёсць сведчанне, што князь будаваў і ўмацоўваў не толькі сваю сталіцу, але і іншыя гарады Полацкай зямлі: Браслаў, Друцк, Заслаўе, Лагойск, Копысь, Оршу, Менск. У сваей сталіцы У.Ч. прымаў вядомага ў Старажытнай Русі паэта-спевака Баяна. Акрамя таго, ён стварыў моцнае, добра падрыхтаванае войска, здольнасці якога правераны ў час паходу на торкаў у саюзе з кіеўскімі князямі. У 1065 пачалася другая крывавая братазабойчая вайна паміж Кіевам і Полацкам. У.Ч. хадзіў паходам на Пскоў, пасля - на Ноўгарад, які яму ўдалося захапіць. У адказ на гэта тры кіеўскія князі, браты-суправіцелі, нашчадкі Яраслава Мудрага, павялі свае войскі на Менск. Крывавая бітва адбылася на рацэ Нямізе. Апавядаючы пра трагізм Нямігскай бітвы 1067, аўтар "Слова аб палку Ігаравым" з сардэчнай цеплынёй і спачуваннем намаляваў вобраз У.Ч. як яскравую гістарычную асобу, мудрага і дзейнага валадара, князя-чарадзея і адначасова як несправядліва пакрыўджанага, няшчаснага чалавека. "На Немізе снопы стелютъ головами, молотятъ цепы харалужъными, на тоце живот кладутъ, веютъ душу от тела. Немизе кровави брезне балогом бяхуть посеяни, посеяни костьми Руськых сынов. Въсеслав князь людем судяше, князем грады рядяше, а сам в ночь вълком рыскаше: из Кыева дорыскаше, до кур, Тьмутораканя; великому Хърсови вълком прерыскаше. Тому в Полотьсте позвониша заутренюю рано у святыя Софеи, а он в Кыеве звон слышаше. Аще и веща душа в друзе теле нъ часто беды страдаше. Тому вещий Боян и първое припевъку смысленый рече: "Ни хытру, ни горазду, ни птичу, горазду суда Божия не минути".

Хутчэй за ўсё, страты ў гэтай бітве былі вялікія з абодвух бакоў, бо Яраславічы не адважыліся ісці на Полацк і праз 4 месяцы пасля бітвы запрасілі У.Ч. на перагаворы. Летапісец так расказвае пра гэта: "Цалавалі крыж чэсны Усяславу, казалі: "Прыйдзі да нас, а мы не зробім табе благое". Але кіеўскія князі ашукалі У.Ч. Прыбыўшы на перагаворы, ён быў схоплены, як толькі У.Ч. ступіў з чоўна на другі бераг Дняпра каля Оршы. Яго адвезлі ў Кіеў і разам з двума малалетнімі сынамі кінулі ў цямніцу-поруб. Князь прабыў у зняволенні больш за 14 месяцаў. Але ў гэты час на Кіеўскую зямлю напалі полаўцы, разбілі войска Яраславічаў, і тыя ў паніцы збеглі хавацца ў розныя гарады сваёй дзяржавы. Абураныя іх паводзінамі кіяўляне ўзнялі мяцеж, выпусцілі з вязніцы У.Ч. з сынамі і пасадзілі полацкага князя на кіеўскі прастол. На велікакняжацкім прастоле У.Ч. прабыў 7 месяцаў. За гэты час ён разбіў полаўцаў, ажыццявіў паход на Тмутаракань. Аднак у хуткім часе з’явіўся выгнаны ў час мяцяжу з Кіева Ізяслаў Яраславіч з набраным у Польшчы войскам. У.Ч. з кіяўлянамі пайшоў яму насустрач, каб даць бой. Але, не жадаючы пачынаць братазабойную вайну, У.Ч. нечакана для ўсіх ноччу пакінуў войска і збег у родны Полацк. Даследчыкі да гэтага часу спрачаюцца аб прычынах такога ўчынку князя. Верагодна, яны былі дастаткова важкімі, бо У.Ч. ніяк нельга лічыць баязліўцам ці здраднікам.

Неўзабаве кіеўскі князь Ізяслаў вярнуў сабе прастол і зноў напаў на Полацкія землі. Не паспеўшы арганізаваць добрую абарону Полацка, У.Ч. пакінуў горад і знайшоў прытулак у племені водзь, дзе збіраў сілы, каб вярнуць страчаную ўладу. У 1068 на чале водскага войска ён з’явіўся пад Ноўгарадам. У баі з наўгародцамі У.Ч. трапіў у палон. У хуткім часе яго чамусьці адпусцілі. У 1071, сабраўшы войска з прадстаўнікоў балцкіх плямён, У.Ч. урэшце вярнуў свой полацкі прастол. Да 1084 кіеўскія князі неаднаразова спрабавалі захапіць Полацк і скінуць У.Ч. з прастола. Але полацкі князь адстаяў свае землі і трывала трымаўся на троне сваіх бацькоў. Дзякуючы ваеннаму майстэрству і мудраму кіраўніцтву У.Ч. з 1084 да самай яго смерці (1101) Полацкае княства існавала без войнаў, Полацк развіваўся як гандлёвы і культурны цэнтр. У.Ч. меў 6 сыноў - Давыда, Глеба, Рамана, Расціслава, Святаслава-Георгія, Рагвалода-Барыса, якіх ён выхаваў як выдатных воінаў, палітыкаў і шчырых патрыётаў сваёй бацькаўшчыны.




Похожие страницы :
• Усяслаў Чарадзей чакае свайго каня

© Copyright 2003-2021 ePolotsk.com