ПОЛОЦК. НОВОПОЛОЦК - Карта, Гостиницы, Погода в Полоцке, Расписание движения в Полоцке, ПГУ

•Полоцк : Гостиницы

•Полоцк : Кафе и рестораны

•Полоцк : Карты

•Полоцк : Достопримечательности

•Полоцк : Расписание движения транспорта

•Полоцк : Турбазы

•Полоцк : Турфирмы

•Карта сайта

Карты Полоцка
Полочане
Полацкая энцыклапедыя
Полоцкий государственный университет (ПГУ)
Достопримечательности Полоцка

•Доска объявлений

•Полоцк : Экономика

•Полоцк : Общество

•Полоцк : Культура

•Полоцк : Экология

•Полоцк : Туризм

•Полоцк : Спорт

•Полоцк : Происшествие

•Свободная трибуна

•Разное


ИСТОРИЯ
ИСТОРИЯ ПОЛОЦКА
ПОЛОЦКАЯ ЭНЦИКЛОПЕДИЯ
ПОЛОЦКАЯ БИБЛИОТЕКА
Арт-галерея (Полоцк)
ХРОНОЛОГИЯ
РЕЛИГИЯ
КУЛЬТУРА
ПОЛОЧАНЕ
ДУБРОВИН НИКОЛАЙ ФЕДОРОВИЧ ДУБРОВИН НИКОЛАЙ ФЕДОРОВИЧ
ВІТГЕНШТЭЙН ПЁТР ХРЫСЦІЯНАВІЧ ВІТГЕНШТЭЙН ПЁТР ХРЫСЦІЯНАВІЧ
ПОЛОЧАНЕ : Э ПОЛОЧАНЕ : Э
БРАНІСЛАЎ ЭПІМАХ-ШЫПІЛА БРАНІСЛАЎ ЭПІМАХ-ШЫПІЛА
ВАСИЛИЙ ЛУЖИНСКИЙ ВАСИЛИЙ ЛУЖИНСКИЙ
ВАСЮЧЕНКА Петр. Полоцкая античность ВАСЮЧЕНКА Петр. Полоцкая античность
ХРУЦКІ Іван Фаміч ХРУЦКІ Іван Фаміч
РАСЦІСЛАЎ УСЯСЛАВІЧ РАСЦІСЛАЎ УСЯСЛАВІЧ
РАСЦІСЛАЎ РАГВАЛОДАВІЧ РАСЦІСЛАЎ РАГВАЛОДАВІЧ
РАСЦІСЛАЎ ГЛЕБАВІЧ РАСЦІСЛАЎ ГЛЕБАВІЧ
РАМАН УСЯСЛАВІЧ РАМАН УСЯСЛАВІЧ
РАГВАЛОДАВІЧЫ РАГВАЛОДАВІЧЫ
РАГВАЛОД БАРЫСАВІЧ РАГВАЛОД БАРЫСАВІЧ
КОНДРАТЕНКО Роман Исидорович КОНДРАТЕНКО Роман Исидорович
ХРУЦКИЙ Иван Фомич ХРУЦКИЙ Иван Фомич
КАЙГОРОДОВ Дмитрий Никифорович КАЙГОРОДОВ Дмитрий Никифорович
ПОЛОЧАНЕ: Х ПОЛОЧАНЕ: Х
Павел Кесаревич (Ксавериевич) Хвощинский Павел Кесаревич (Ксавериевич) Хвощинский
БЖОЗОВСКИЙ Тадеуш БЖОЗОВСКИЙ Тадеуш
АНТОНИЙ ЗУБКО АНТОНИЙ ЗУБКО
СЯРГЕЙ САХАРАЎ (1880-1954) СЯРГЕЙ САХАРАЎ (1880-1954)
ТОРВАЛЬД Вандроўнік : Ці скандынаўскія пачаткі хросту Беларусі ТОРВАЛЬД Вандроўнік : ...
ЖИТИЕ ЕВФРОСИНИИ ПОЛОЦКОЙ ЖИТИЕ ЕВФРОСИНИИ ПОЛОЦКОЙ
КАСОВІЧ КАЯТАН АНДРЭЕВІЧ КАСОВІЧ КАЯТАН АНДРЭЕВІЧ
ЛЯНКЕВIЧ ГАБРЫЕЛЬ ЛЯНКЕВIЧ ГАБРЫЕЛЬ
Г. Семянчук. Усяслаў Брачыславіч, князь полацкі Г. Семянчук. Усяслаў Брачыславіч, князь полацкі
ПОЛОЧАНЕ : Ц ПОЛОЧАНЕ : Ц
ВАСІЛЬ ЦЯПІНСКІ (Амельяновіч) - ВАСИЛИЙ ТЯПИНСКИЙ ВАСІЛЬ ЦЯПІНСКІ (Амель...
СІМЯОН ПОЛАЦКІ (Самуіл Пятроўскі-Сітніяновіч) СІМЯОН ПОЛАЦКІ (Самуіл Пятроўскі-Сітніяновіч)
КНЯЗЬ УСЯСЛАЎ ЧАРАДЗЕЙ (УСЯСЛАЎ БРАЧЫСЛАВАВІЧ) - ВСЕСЛАВ ПОЛОЦКИЙ КНЯЗЬ УСЯСЛАЎ ЧАРАДЗЕЙ...
ПОЛОЧАНЕ : У ПОЛОЧАНЕ : У
ПОЛАЦКАЕ ВЫШЭЙШАЕ ПІЯРСКАЕ ВУЧЫЛІШЧА ПОЛАЦКАЕ ВЫШЭЙШАЕ ПІЯРСКАЕ ВУЧЫЛІШЧА
ПОЛОЦКАЯ ЭНЦИКЛОПЕДИЯ : П ПОЛОЦКАЯ ЭНЦИКЛОПЕДИЯ : П
Биографии исторических деятелей Полоцка Биографии исторических деятелей Полоцка
КНЯЗЬ КАНСТАНЦІН КНЯЗЬ КАНСТАНЦІН
ІЗЯСЛАВІЧЫ ІЗЯСЛАВІЧЫ
КНЯЗЬ ІЗЯСЛАЎ ВАСІЛЬКАВІЧ КНЯЗЬ ІЗЯСЛАЎ ВАСІЛЬКАВІЧ
КНЯЗЬ ІЗЯСЛАЎ УЛАДЗІМІРАВІЧ КНЯЗЬ ІЗЯСЛАЎ УЛАДЗІМІРАВІЧ
КНЯЗЬ ІЗЯСЛАЎ МСЦІСЛАВІЧ КНЯЗЬ ІЗЯСЛАЎ МСЦІСЛАВІЧ
КНЯЗЬ ІЗЯСЛАЎ ГЛЕБАВІЧ КНЯЗЬ ІЗЯСЛАЎ ГЛЕБАВІЧ
КНЯЗЬ ІЗЯСЛАЎ КНЯЗЬ ІЗЯСЛАЎ
ІЗЯСЛАЎ (Мікуліч?) ІЗЯСЛАЎ (Мікуліч?)
ЗВЕНІСЛАВА БАРЫСАЎНА ЗВЕНІСЛАВА БАРЫСАЎНА
КНЯЗЬ ДАЎМОНТ ІІ КНЯЗЬ ДАЎМОНТ ІІ
ГІНВІЛ ГІНВІЛ
ГАРДЗІСЛАВА СВЯТАСЛАЎНА ГАРДЗІСЛАВА СВЯТАСЛАЎНА
КНЯЗЬ ВАСІЛЬКА СВЯТАСЛАВІЧ КНЯЗЬ ВАСІЛЬКА СВЯТАСЛАВІЧ
КНЯЗЬ ВАСІЛЬКА БАРЫСАВІЧ КНЯЗЬ ВАСІЛЬКА БАРЫСАВІЧ
ВАСІЛЬ ПАЛАЧАНІН ВАСІЛЬ ПАЛАЧАНІН
КНЯЗЬ ВАЛАДАР ГЛЕБАВІЧ КНЯЗЬ ВАЛАДАР ГЛЕБАВІЧ
КНЯЗЬ ВАЛАДАР ВАСІЛЬКАВІЧ ( КАРОЛЬ ВАЛЬДЭМАР ) КНЯЗЬ ВАЛАДАР ВАСІЛЬКАВІЧ ( КАРОЛЬ ВАЛЬДЭМАР )
ЕФРАСІННЯ ( ЕЎФРАСІННЯ ) ПОЛАЦКАЯ ЕФРАСІННЯ ( ЕЎФРАСІННЯ ) ПОЛАЦКАЯ
СКАРЫНА - СКАРИНА СКАРЫНА - СКАРИНА
ПОЛОЦКАЯ ЭНЦИКЛОПЕДИЯ : З ПОЛОЦКАЯ ЭНЦИКЛОПЕДИЯ : З
ЗАПОЛОТЬЕ - ПОЛОЦКАЯ ЭНЦИКЛОПЕДИЯ ЗАПОЛОТЬЕ - ПОЛОЦКАЯ ЭНЦИКЛОПЕДИЯ
РАГНЕДА - РОГНЕДА РАГНЕДА - РОГНЕДА
РАГВАЛОД - РОГВОЛОД РАГВАЛОД - РОГВОЛОД
КНЯЗЬ БРАЧЫСЛАЎ ВАСІЛЬКАВІЧ КНЯЗЬ БРАЧЫСЛАЎ ВАСІЛЬКАВІЧ
КНЯЗЬ АНДРЭЙ ПОЛАЦКІ КНЯЗЬ АНДРЭЙ ПОЛАЦКІ
КНЯЗЬ БРАЧЫСЛАЎ КНЯЗЬ БРАЧЫСЛАЎ
КНЯЗЬ БАРЫС УСЯСЛАВІЧ КНЯЗЬ БАРЫС УСЯСЛАВІЧ
КНЯЗЬ БАРЫС ГЕОРГІЕВІЧ КНЯЗЬ БАРЫС ГЕОРГІЕВІЧ
ГЕРДЗЕНЬ ГЕРДЗЕНЬ
Вацлаў ЛАСТОЎСКІ Вацлаў ЛАСТОЎСКІ
ПОЛОЧАНЕ : Т ПОЛОЧАНЕ : Т
ТОРВАЛЬД Вандроўнік : Дзе пахаваны наш першы сьвяты? ТОРВАЛЬД Вандроўнік : Дзе пахаваны наш першы сьвяты?
ВІЦЬБІЧ І БРОЎКА: юбілеі антыподаў ВІЦЬБІЧ І БРОЎКА: юбілеі антыподаў
Сяргей ДУБАВЕЦ: Пятрусь БРОЎКА – незаўважаныя 100-я ўгодкі Сяргей ДУБАВЕЦ: Пятрус...
ПОЛОЧАНЕ : С ПОЛОЧАНЕ : С
ПОЛОЧАНЕ : Р ПОЛОЧАНЕ : Р
Полочане: П Полочане: П
Полочане: О Полочане: О
Полочане: Н Полочане: Н
Полочане: М Полочане: М
ПОЛОЧАНЕ : Л ПОЛОЧАНЕ : Л
ПОЛОЧАНЕ : К ПОЛОЧАНЕ : К
ПОЛОЧАНЕ : И ПОЛОЧАНЕ : И
Полочане: З Полочане: З
Полочане: Ж Полочане: Ж
Полочане : Е Полочане : Е
Полочане: Д Полочане: Д
ПОЛОЧАНЕ : Г ПОЛОЧАНЕ : Г
ПОЛОЧАНЕ : В ПОЛОЧАНЕ : В
ПОЛОЧАНЕ : А ПОЛОЧАНЕ : А
БОГША ЛАЗАР БОГША ЛАЗАР
ЯН БАРШЧЭЎСКІ ЯН БАРШЧЭЎСКІ
КНЯЗЬ БРАЧЫСЛАЎ ПОЛАЦКІ КНЯЗЬ БРАЧЫСЛАЎ ПОЛАЦКІ
ПОЛОЧАНЕ : Б ПОЛОЧАНЕ : Б

КНЯЗЬ БРАЧЫСЛАЎ ПОЛАЦКІ


Дата: 21 Июня 2004
Понедельник




Источник:
"Радыё Рацыя"

Ссылки по теме:

На первую страницу
КНЯЗЬ БРАЧЫСЛАЎ ПОЛАЦКІ

Полацкая зямля, як вядома, была сацыяльна-культурнай прастораю ўзьнікненьня й разьвіцьця беларускага этнасу і нацыянальнай дзяржаўнасьці. Сярод гістарычных асобаў, якія адстойвалі незалежнасьць нашай перашай дзяржавы адметная роля належыць полацкаму князю Брачыславу...

Відаць, варта нагадаць падзеі, якія папярэднічалі прыходу Брачыслава на княскі пасад. Блізу 980 году ў Полацку адбылася трагедыя, вядомая як "крывавае вясельле" Ўладзіміра з Рагнедаю. Ноўгарадзкі князь Уладзімір захапіў нашую старажытную сталіцу і загадаў забіць першага вядомага зь летапісаў полацкага князя Рагвалода. Была зьнішчаная захопнікамі і ўся Рагвалодава сям'я, за выняткам князёўны Рагнеды. У свой час Рагнеда адмовілася з бацькавай згоды выйсьці замуж за Уладзіміра, аддаўшы перавагу кіеўскаму князю Яраполку. Пасьля захопу й разбурэньня Полацку Ўладзімір узяў Рагнеду за жонку супроць яе волі, а неўзабаве забіў свайго суперніка Яраполка й зрабіўся вялікім князем кіеўскім.

Праз колькі гадоў Рагнеда зьдзейсьніла няўдалы замах на жыцьцё Уладзіміра, пасьля чаго была высланая з малым сынам Ізяславам на радзіму. Свае апошнія гады непакорлівая палачанка пражыла ў Заслаўі, дзе стала манашкаю, прыняўшы імя Анастасьсі.

Рагнеда памерла ў 1000 годзе. Яе сын Ізяслаў, які аднавіў полацкую княжацкую дынастыю, перажыў маці ўсяго на адзін год. Такое супадзеньне дае падставы лічыць, што Уладзімір кіеўскі мог атруціць іх, каб не дазволіць Полацку ўзмацніцца. Герой нашай перадачы князь Брачыслаў быў сынам Ізяслава і ўнукам Рагнеды.

Пасля таямнічай бацькавай сьмерці Брачыслаў Ізяславіч заняў полацкі пасад. Яму было наканавана вярнуць княству незалежнасьць. Ён застаўся сіратою ў раньнія гады. Бацька паспеў пасадзіць хлопчыка на каня, даў патрымацца за меч, паслухаў, як, водзячы пальцам па пергамене, княжыч расчытвае кніжныя радкі. Далей яго выхаваньнем займаўся нехта з полацкіх баяраў. Брачыслаў застаўся апошнім жывым Рагвалодавічам. Палачане бераглі малалетняга князя, як вока, і глядзелі на яго зь вялікімі спадзяваньнямі.

У Кіеве яшчэ ўладарыў ненавісны Рагвалодаў забойца Уладзімір. Ён мусіў аднавіць Полацкае княства, але забраў у яго волакі на гандлёвых шляхах. Ключы ад іх — гарады Віцебск і Усьвят— перайшлі пад уладу Ноўгарада, куды плыло цяпер багатае мыта з праезджых купцоў. Полацак марыў павярнуць гэты залаты ручай да сябе, аб'яднаць крыўскія землі і прырасьціць да іх дрыгавіцкія.

Узмужнеўшы і ўвабраўшыся ў сілу, князь Брачыслаў спраўдзіў надзеі суайчыньнікаў. Як тое адбывалася, апавядаюць летапісы і скандынаўская "Сага пра Эймунда". Памёр кіеўскі князь Уладзімір Краснае Сонейка, успыхнулі крывавыя усобіцы. Пераможцам зь іх выйшаў князь Яраслаў, празваны Мудрым.

Малады полацкі валадар у змаганьне за дзедаву спадчыну ня лез, рыхтаваўся да іншага. А тут як быццам само неба паспрыяла палачанам: у горад прыйшла з Кіеву варажская дружына Эймунда. Яраслаў Мудры не заплаціў ёй за службу, і пакрыўжданыя варагі выбралі сабе новага гаспадара — Брачыслава. Гэта было красамоўным прызнаньнем ягонае сілы.

Эймунд прывёз крывіцкаму князю важную навіну: яго кіеўскі дзядзька рыхтуецца да паходу ў Прыдзінне. Полацак вырашыў не шкадаваць варагам грошай. Пагатоў Эймундава папярэджаньне хутка пацьвердзілася: Яраслаў прыслаў ганцоў, вымагаючы памежныя зь ягонымі ўладаньнямі полацкія гарады. Правадыр варагаў за бяседным сталом сказаў Брачыславу: "Падобна, княжа, што будзе бойка з хіжым ваўком. Саступім цяпер — захоча ўрваць яшчэ болей".

Параіўшыся з баярамі, Брачыслаў Ізяславіч вырашыў не чакаць нападу, а самому ўдарыць на спадчыннае Яраславава ўладаньне — Ноўгарад. У 1021 годзе палачане быццам з-пад зямлі выраслі перад магутнымі ноўгарадзкімі сценамі і ўзялі горад прыступам.

Сярэднявечны польскі гісторык Ян Длугаш піша, што ўсьлед за сталіцаю Брачыслаў авалодаў усім суседнім княствам. У захопленых гарадах ён паставіў намесьнікаў і з багатым палонам рушыў дадому. Часам даводзіцца чытаць, што такім чынам Полацак адпомсьціў за Рагвалода і Рагнеду. Ня трэба блытаць помсту з палітыкай. Палачане ня столькі помсьцілі, як імкнуліся далучыць Ноўгарадзкую зямлю, каб больш пасьпяхова змагацца з Кіевам.

На сёмы дзень вяртаньня з паходу крывіцкае войска ўбачыла перад сабою баявыя харугвы Яраслававай дружыны. Сеча адбылася на рацэ Судоме, і, калі верыць летапісам, разбіты Брачыслаў зьбег адтуль у родны горад. Аднак дзіўная гэта была перамога, бо кіеўскі князь ня толькі не пайшоў ваяваць Полацкую зямлю, а яшчэ і аддаў пляменьніку Віцебск і Усьвят — менавіта тыя гарады, якіх Полацку не хапала для моцных пазыцыяў на шляху "з варагаў у грэкі". Зноў мусім шкадаваць, што зьнік у цемры стагодзьдзяў Полацкі летапіс: ён мог бы сказаць аб той бітве праўду.

"Сага пра Эймунда" падае іншую вэрсію падзеяў на Судоме. Сечы нібыта наогул не было. Кіяне з палачанамі стаялі насупроць адзін аднаго сем дзён.

Паспрабуйма знайсці ў раньняй гісторыі ўсходніх славянаў (дый не толькі іх) прыклад, каб два князі — бацька і сын — трымалі дзяржаву пад сваёй рукой цэлае стагодзьдзе. Нехта скажа, што такога і быць не магло: часам князь на сваім пасадзе і году не сядзеў — каго браты зарэжуць, каго пляменьнікі ў магілу звядуць. Але факт ёсьць факт.3 1003 да 1044 году ў Полацку валадарыў Брачыслаў, а пасля ягонае сьмерці, да 1101-га,— найславуцейшы з полацкіх князёў Усяслаў Брачыславіч, празваны Чарадзеем.

Уладзімер АРЛОЎ





Похожие страницы :
КНЯЗЬ БРАЧЫСЛАЎ
КНЯЗЬ БРАЧЫСЛАЎ ВАСІЛЬКАВІЧ
КНЯЗЬ АНДРЭЙ ПОЛАЦКІ

© Copyright 2003-2021 ePolotsk.com