ПОЛОЦК. НОВОПОЛОЦК - Карта, Гостиницы, Погода в Полоцке, Расписание движения в Полоцке, ПГУ

•Полоцк : Гостиницы

•Полоцк : Кафе и рестораны

•Полоцк : Карты

•Полоцк : Достопримечательности

•Полоцк : Расписание движения транспорта

•Полоцк : Турбазы

•Полоцк : Турфирмы

•Карта сайта

Карты Полоцка
Полочане
Полацкая энцыклапедыя
Полоцкий государственный университет (ПГУ)
Достопримечательности Полоцка

•Доска объявлений

•Полоцк : Экономика

•Полоцк : Общество

•Полоцк : Культура

•Полоцк : Экология

•Полоцк : Туризм

•Полоцк : Спорт

•Полоцк : Происшествие

•Свободная трибуна

•РазноеРазное


ИСТОРИЯ
ИСТОРИЯ ПОЛОЦКА
ПОЛОЦКАЯ ЭНЦИКЛОПЕДИЯ
ПОЛОЦКАЯ БИБЛИОТЕКА
Арт-галерея (Полоцк)
ХРОНОЛОГИЯ
РЕЛИГИЯ
КУЛЬТУРА
ПОЛОЧАНЕ
ДУБРОВИН НИКОЛАЙ ФЕДОРОВИЧ ДУБРОВИН НИКОЛАЙ ФЕДОРОВИЧ
ВІТГЕНШТЭЙН ПЁТР ХРЫСЦІЯНАВІЧ ВІТГЕНШТЭЙН ПЁТР ХРЫСЦІЯНАВІЧ
ПОЛОЧАНЕ : Э ПОЛОЧАНЕ : Э
БРАНІСЛАЎ ЭПІМАХ-ШЫПІЛА БРАНІСЛАЎ ЭПІМАХ-ШЫПІЛА
ВАСИЛИЙ ЛУЖИНСКИЙ ВАСИЛИЙ ЛУЖИНСКИЙ
ВАСЮЧЕНКА Петр. Полоцкая античность ВАСЮЧЕНКА Петр. Полоцкая античность
ХРУЦКІ Іван Фаміч ХРУЦКІ Іван Фаміч
РАСЦІСЛАЎ УСЯСЛАВІЧ РАСЦІСЛАЎ УСЯСЛАВІЧ
РАСЦІСЛАЎ РАГВАЛОДАВІЧ РАСЦІСЛАЎ РАГВАЛОДАВІЧ
РАСЦІСЛАЎ ГЛЕБАВІЧ РАСЦІСЛАЎ ГЛЕБАВІЧ
РАМАН УСЯСЛАВІЧ РАМАН УСЯСЛАВІЧ
РАГВАЛОДАВІЧЫ РАГВАЛОДАВІЧЫ
РАГВАЛОД БАРЫСАВІЧ РАГВАЛОД БАРЫСАВІЧ
КОНДРАТЕНКО Роман Исидорович КОНДРАТЕНКО Роман Исидорович
ХРУЦКИЙ Иван Фомич ХРУЦКИЙ Иван Фомич
КАЙГОРОДОВ Дмитрий Никифорович КАЙГОРОДОВ Дмитрий Никифорович
ПОЛОЧАНЕ: Х ПОЛОЧАНЕ: Х
Павел Кесаревич (Ксавериевич) Хвощинский Павел Кесаревич (Ксавериевич) Хвощинский
БЖОЗОВСКИЙ Тадеуш БЖОЗОВСКИЙ Тадеуш
АНТОНИЙ ЗУБКО АНТОНИЙ ЗУБКО
СЯРГЕЙ САХАРАЎ (1880-1954) СЯРГЕЙ САХАРАЎ (1880-1954)
ТОРВАЛЬД Вандроўнік : Ці скандынаўскія пачаткі хросту Беларусі ТОРВАЛЬД Вандроўнік : ...
ЖИТИЕ ЕВФРОСИНИИ ПОЛОЦКОЙ ЖИТИЕ ЕВФРОСИНИИ ПОЛОЦКОЙ
КАСОВІЧ КАЯТАН АНДРЭЕВІЧ КАСОВІЧ КАЯТАН АНДРЭЕВІЧ
ЛЯНКЕВIЧ ГАБРЫЕЛЬ ЛЯНКЕВIЧ ГАБРЫЕЛЬ
Г. Семянчук. Усяслаў Брачыславіч, князь полацкі Г. Семянчук. Усяслаў Брачыславіч, князь полацкі
ПОЛОЧАНЕ : Ц ПОЛОЧАНЕ : Ц
ВАСІЛЬ ЦЯПІНСКІ (Амельяновіч) - ВАСИЛИЙ ТЯПИНСКИЙ ВАСІЛЬ ЦЯПІНСКІ (Амель...
СІМЯОН ПОЛАЦКІ (Самуіл Пятроўскі-Сітніяновіч) СІМЯОН ПОЛАЦКІ (Самуіл Пятроўскі-Сітніяновіч)
КНЯЗЬ УСЯСЛАЎ ЧАРАДЗЕЙ (УСЯСЛАЎ БРАЧЫСЛАВАВІЧ) - ВСЕСЛАВ ПОЛОЦКИЙ КНЯЗЬ УСЯСЛАЎ ЧАРАДЗЕЙ...
ПОЛОЧАНЕ : У ПОЛОЧАНЕ : У
ПОЛАЦКАЕ ВЫШЭЙШАЕ ПІЯРСКАЕ ВУЧЫЛІШЧА ПОЛАЦКАЕ ВЫШЭЙШАЕ ПІЯРСКАЕ ВУЧЫЛІШЧА
ПОЛОЦКАЯ ЭНЦИКЛОПЕДИЯ : П ПОЛОЦКАЯ ЭНЦИКЛОПЕДИЯ : П
Биографии исторических деятелей Полоцка Биографии исторических деятелей Полоцка
КНЯЗЬ КАНСТАНЦІН КНЯЗЬ КАНСТАНЦІН
ІЗЯСЛАВІЧЫ ІЗЯСЛАВІЧЫ
КНЯЗЬ ІЗЯСЛАЎ ВАСІЛЬКАВІЧ КНЯЗЬ ІЗЯСЛАЎ ВАСІЛЬКАВІЧ
КНЯЗЬ ІЗЯСЛАЎ УЛАДЗІМІРАВІЧ КНЯЗЬ ІЗЯСЛАЎ УЛАДЗІМІРАВІЧ
КНЯЗЬ ІЗЯСЛАЎ МСЦІСЛАВІЧ КНЯЗЬ ІЗЯСЛАЎ МСЦІСЛАВІЧ
КНЯЗЬ ІЗЯСЛАЎ ГЛЕБАВІЧ КНЯЗЬ ІЗЯСЛАЎ ГЛЕБАВІЧ
КНЯЗЬ ІЗЯСЛАЎ КНЯЗЬ ІЗЯСЛАЎ
ІЗЯСЛАЎ (Мікуліч?) ІЗЯСЛАЎ (Мікуліч?)
ЗВЕНІСЛАВА БАРЫСАЎНА ЗВЕНІСЛАВА БАРЫСАЎНА
КНЯЗЬ ДАЎМОНТ ІІ КНЯЗЬ ДАЎМОНТ ІІ
ГІНВІЛ ГІНВІЛ
ГАРДЗІСЛАВА СВЯТАСЛАЎНА ГАРДЗІСЛАВА СВЯТАСЛАЎНА
КНЯЗЬ ВАСІЛЬКА СВЯТАСЛАВІЧ КНЯЗЬ ВАСІЛЬКА СВЯТАСЛАВІЧ
КНЯЗЬ ВАСІЛЬКА БАРЫСАВІЧ КНЯЗЬ ВАСІЛЬКА БАРЫСАВІЧ
ВАСІЛЬ ПАЛАЧАНІН ВАСІЛЬ ПАЛАЧАНІН
КНЯЗЬ ВАЛАДАР ГЛЕБАВІЧ КНЯЗЬ ВАЛАДАР ГЛЕБАВІЧ
КНЯЗЬ ВАЛАДАР ВАСІЛЬКАВІЧ ( КАРОЛЬ ВАЛЬДЭМАР ) КНЯЗЬ ВАЛАДАР ВАСІЛЬКАВІЧ ( КАРОЛЬ ВАЛЬДЭМАР )
ЕФРАСІННЯ ( ЕЎФРАСІННЯ ) ПОЛАЦКАЯ ЕФРАСІННЯ ( ЕЎФРАСІННЯ ) ПОЛАЦКАЯ
СКАРЫНА - СКАРИНА СКАРЫНА - СКАРИНА
ПОЛОЦКАЯ ЭНЦИКЛОПЕДИЯ : З ПОЛОЦКАЯ ЭНЦИКЛОПЕДИЯ : З
ЗАПОЛОТЬЕ - ПОЛОЦКАЯ ЭНЦИКЛОПЕДИЯ ЗАПОЛОТЬЕ - ПОЛОЦКАЯ ЭНЦИКЛОПЕДИЯ
РАГНЕДА - РОГНЕДА РАГНЕДА - РОГНЕДА
РАГВАЛОД - РОГВОЛОД РАГВАЛОД - РОГВОЛОД
КНЯЗЬ БРАЧЫСЛАЎ ВАСІЛЬКАВІЧ КНЯЗЬ БРАЧЫСЛАЎ ВАСІЛЬКАВІЧ
КНЯЗЬ АНДРЭЙ ПОЛАЦКІ КНЯЗЬ АНДРЭЙ ПОЛАЦКІ
КНЯЗЬ БРАЧЫСЛАЎ КНЯЗЬ БРАЧЫСЛАЎ
КНЯЗЬ БАРЫС УСЯСЛАВІЧ КНЯЗЬ БАРЫС УСЯСЛАВІЧ
КНЯЗЬ БАРЫС ГЕОРГІЕВІЧ КНЯЗЬ БАРЫС ГЕОРГІЕВІЧ
ГЕРДЗЕНЬ ГЕРДЗЕНЬ
Вацлаў ЛАСТОЎСКІ Вацлаў ЛАСТОЎСКІ
ПОЛОЧАНЕ : Т ПОЛОЧАНЕ : Т
ТОРВАЛЬД Вандроўнік : Дзе пахаваны наш першы сьвяты? ТОРВАЛЬД Вандроўнік : Дзе пахаваны наш першы сьвяты?
ВІЦЬБІЧ І БРОЎКА: юбілеі антыподаў ВІЦЬБІЧ І БРОЎКА: юбілеі антыподаў
Сяргей ДУБАВЕЦ: Пятрусь БРОЎКА – незаўважаныя 100-я ўгодкі Сяргей ДУБАВЕЦ: Пятрус...
ПОЛОЧАНЕ : С ПОЛОЧАНЕ : С
ПОЛОЧАНЕ : Р ПОЛОЧАНЕ : Р
Полочане: П Полочане: П
Полочане: О Полочане: О
Полочане: Н Полочане: Н
Полочане: М Полочане: М
ПОЛОЧАНЕ : Л ПОЛОЧАНЕ : Л
ПОЛОЧАНЕ : К ПОЛОЧАНЕ : К
ПОЛОЧАНЕ : И ПОЛОЧАНЕ : И
Полочане: З Полочане: З
Полочане: Ж Полочане: Ж
Полочане : Е Полочане : Е
Полочане: Д Полочане: Д
ПОЛОЧАНЕ : Г ПОЛОЧАНЕ : Г
ПОЛОЧАНЕ : В ПОЛОЧАНЕ : В
ПОЛОЧАНЕ : А ПОЛОЧАНЕ : А
БОГША ЛАЗАР БОГША ЛАЗАР
ЯН БАРШЧЭЎСКІ ЯН БАРШЧЭЎСКІ
КНЯЗЬ БРАЧЫСЛАЎ ПОЛАЦКІ КНЯЗЬ БРАЧЫСЛАЎ ПОЛАЦКІ
ПОЛОЧАНЕ : Б ПОЛОЧАНЕ : Б

КНЯЗЬ АНДРЭЙ ПОЛАЦКІ


Дата: 03 Сентября 2005
Суббота

КНЯЗЬ АНДРЭЙ ПОЛАЦКІ

Паводле летапісаў, у 1307 годзе Полацкая зямля, што была калыскаю беларускай дзяржаўнасьці, мірна ўвайшла ў склад Вялікага Княства Літоўскага. Полацак захаваў вялікую самастойнасьць, якую новагародзкія, а затым віленскія валадары неаднаразова падкрэсьлівалі пісьмовымі абяцаньнямі «ня рухаць старыны, ня ўводзіць навіны». Напачатку становішча Полацкай зямлі ў новай дзяржаве нагадвала палітычны альянс. Дамова, што Вялікае Княства Літоўскае падпісала зь Лівонскім ордэнам у 1338 годзе, называе полацкага князя, як і гаспадара ўсёй дзяржавы, каралём: «Гэты мір дакончаны ў дзень усіх сьвятых са згоды магістра і ляндмаршала і многіх іншых шаноўных і рады Рыскай і са згоды караля Літвы і яго дзяцей і ўсіх ягоных баяраў і са згоды епіскапа полацкага і караля полацкага»...

На знак прызнання асаблівага становішча крывіцкая зямля мела сваіх князёў, якія звычайна даводзіліся блізкімі сваякамі вялікім князям літоўскім. Полацкі валадар Васіль-Воін быў родным братам Гедзіміна. Пазьней полацкі пасад заняў Гедзімінаў унук Андрэй, сын вялікага князя Альгерда.

Народжаны ў 1325 годзе, Андрэй Полацкі быў старэйшы з дванаццаці Альгердавых сыноў. Ён пасьпяхова ваяваў зь Лівонскім ордэнам і пасьля бацькавай сьмерці разьлічваў на пасад у Вільні. Аднак вялікім князем літоўскім стаў Ягайла, а Андрэй з дружынаю мусіў падацца з Полацку ў Маскоўшчыну, да князя Дзмітра, таго самага, якога неўзабаве назавуць Данскім.

У Полацак пасьля ад'езду князя Андрэя са сваімі ваярамі Ягайла прызначыў брата Скіргайлу. Прыязджаючы кіраваць у старажытную крывіцкую сталіцу, усе князі мянялі веру на праваслаўе. Скіргайла, яўна недаацаніўшы самапавагу палачанаў, наважыўся адступіць ад завядзёнкі і захаваў вернасьць паганству. Скончылася гэта для яго вельмі сумна. Разьятраны збой полацкіх месьцічаў прывязаў князя задам наперад да старой кабылы-шаўлюжкі і пад сьвіст і агатуканьне пагнаў яе да гарадской брамы. Зьняважаны Альгердавіч вярнуўся з моцным войскам, якое разам зь лівонскімі рыцарамі ўзяло Полацак у аблогу. Чатыры месяцы палачане адстойвалі родныя сьцены і перамаглі. Навука была Скіргайлу на карысьць: зноў прыехаўшы праз колькі гадоў у Полацак вялікакнязеўскім намесьнікам, ён прыняў хрост пад праваслаўным імем Іван. У Прыдзвіньні памяткаю пра тыя даўня падзеі засталася прымаўка:"Паехаў, як Скіргайла з Полацку".

Тым часам Андрэй Полацкі браў удзел у сутыкненьнях з татарамі, у тым ліку і ў разгроме іхняга войска ў 1378 годзе на рацэ Вожы.

Барацьба зь Ягайлам дапамагла Андрэю Полацкаму вызначыцца на Куліковым полі. Палітычныя варункі штурхалі Вялікае Княства Літоўскае да альянсу з Залатой Ардой супроць агульнага ворагу. Хан Мамай атрымаў ад Ягайлы абяцаньне падтрымаць татараў збройнай сілай. Яго вораг Андрэй стаў пад сьцягі маскоўскага валадара.

Беларускае войска спынілася за дваццаць вёрстаў ад Куліковага поля і на бітву не пайшло. Ня варта загадваць, якой каляінаю пакацілася б нашая гісторыя, каб Ягайла ўдарыў у сьпіну маскоўцам. Зрабіць гэтага ён проста ня мог, бо ваяры-беларусы не захацелі ісьці супроць аднаверцаў, добра памятаючы, як білі ардынцаў у 1362 годзе на Сініх Водах.

У той, на жаль, ня надта помнай цяпер бітве, каля ракі Сінія Воды, левай прытокі Паўднёвага Бугу,харугвы Вялікага Княства на чале з бацькам нашага героя гаспадаром Альгердам разьбілі злучаныя сілы трох татарскіх ордаў — Крымскай, Перакопскай і Ямбалуцкай. Гэта была першая буйная перамога над ардынцамі ва Ўсходняй Эўропе. У выніку перамогі на Сініх Водах украінскія землі былі вызваленыя ад татарскага ярма і перайшлі пад кантроль Вялікага Княства. Можна сказаць, што той бліскучы посьпех Альгерда падрыхтаваў другую вялікую перамогу над татарамі — разгром хана Мамая на Куліковым полі ў1380 годзе.

Андрэй Альгердавіч прывёў з сабою туды каля дзьвюх тысяч полацкіх ратнікаў і ўзначаліў полк правай рукі — правы фланг маскоўскіх войскаў. Князь біўся ў адным шыхце з падначаленымі. На шостай гадзіне сечы полк левай рукі і палова вялікага палку паказалі татарскім шаблям ды арканам сьпіны. Правы фланг з палачанамі, хоць вакол яго і сьціскаліся варожыя «абцугі», стаяў насьмерць. Чаканьне блізкай перамогі ўжо хмяліла Мамаю галаву, але тут у бітву ўступіў засадны полк. Палачане разам з тымі, хто выстаяў, перайшлі ў наступ, «и побегоша татарсции полци, а хрнстнанскии полци за ними гоняюще, бьюша и секуща».

Добра, калі хоць траціна Андрэевай дружыны вярнулася пасьля Кулікоўскае бітвы дахаты. Аднак і на радзіме ня кожны з гэтых ваяроў памёр сваёй сьмерцю.Андрэй па-ранейшаму ваяваў зь Ягайлам. Марачы пра вялікакнязеўскі пасад, ён завёў хаўрус з крыжакамі, назваў лівонскага магістра бацькам і дарагім сябрам і прызнаў сябе ягоным васалам. Крыжацкія мячы расчысьцілі князю дарогу назад у Полацак, ды на кані яму давялося быць нядоўга. Андрэй быў разьбіты і надоўга трапіў у вязьніцу. Трымалі яго за кратамі на ўсяляківыпадак далёка ад дзьвінскіх берагоў, у Польшчы. Адтуль князя вызваліў ужо наступны гаспадар Вялікага Княства Літоўскага — Вітаўт.

Доўгае і бурнае жыцьцё найстарэйшы Альгердаў сын скончыў, як і належыць ваяру, на полі бітвы. Вітаўтавае войска ў 1399 годзе рушыла на залатаардынцаў і сустрэлася зь імі на рацэ Ворскле, што была леваю прытокаю Дняпра. (Дарэчы, на тым самым полі праз колькі стагодзьдзяў адбылася славутая Палтаўская бітва.) Асноўную частку войска гаспадара Вітаўта складалі харугвы прыкладна пяцідзесяці князёў Вялікага Княства агульнай колькасцю блізу 20 тысячаў ваяроў.

Спачатку татары зацягвалі час перамовамі, а пасьля падыходу сваіх галоўных сілаў атрымалі значную колькасную перавагу і здолелі акружыць Вітаўтава войска. Харугвы нашых продкаў былі разьбітыя.Доўга балявалі на тым полі ваўкі й крумкачы. Пажываю ім была палова ўсіх воінаў Вялікага Княства, некалькі дзесяткаў славянскіх ды летувіскіх князёў. Ратуючы сябе, баявыя таварышы пакінулі іх непахаванымі. Вусьцішнае відовішча адкрывалася на месцы сечы праз колькі гадоў: безьліч вымытых дажджамі чалавечых шкілетаў.Там, далёка ад роднай зямлі, трава прарасла і праз косьці Андрэя Альгердавіча.

У дзень, калі ён астатні раз бачыў сонца, князю ішоў семдзесят пяты год.

Ён застаўся ў гісторыі як апошні полацкі князь. Пасьля Андрэя Альгердавіча местам і Полацкай зямлёй кіравалі ўжо вялікакнязеўскія намесьнікі, а затым на абшары колішняга княства было створанае Полацкае ваяводства.

Яшчэ паўтара стагодзьдзя, да захопу войскамі маскоўскага цара Івана IV у часе Інфлянцкай вайны, Полацак заставаўся найбуйнейшым горадам Вялікага Княства.

Ул.Арлоў


Похожие страницы :
КНЯЗЬ БРАЧЫСЛАЎ ПОЛАЦКІ

© Copyright 2003-2021 ePolotsk.com