Рагвалод, Тур, Рагнеда, Ізяслаў - першыя вядомыя нам гістарычныя асобы старажытнай Беларусі. З іх імёнамі беларуская гісторыя перастае быць безасабоваю і ананімнай.
Доўгім быў шлях нашых продкаў да той вяхі, калі летапісцы занеслі ў аналы дзеі Рагвалода і яго дачкі Рагнеды. З якога стагоддзя пачаўся адлік гэтага шляху? Багатая на падзеі, гераічная і слаўная гісторыя была ў нас і да часоў Рагвалодавых. Ды шкада, што вельмі мала дайшло звестак пра жыццё крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў да іх перасялення на землі сучаснай Беларусі, а таксама пра жьшдё легендарных неўраў і волатаў.
Рагвалод стаў першым, чыё імя не загінула ў тоўшчы стагоддзяў. Летапіс паказвае яго самастойным валадаром Полацкага княства: "Роговолоду держащю и владеющю и княжащю Полотьскую землю".
Хто ж такі быў Рагвалод? У летапісе сказана, што прыйшоў ён "з-за мора, имяше свою волость в Полотьске". Некаторыя гісторыкі на гэтай падставе лічаць, што ён быў нарманам, які падначаліў сваёй уладзе Полацк. Але славянскае імя князя абвяргае іх сцвярджэнні. Яно сустракаласіі ў чэхаў, дзе, як вядома, нарманаў не было. Славянскім з'яўляецца і імя Рагнеды. Тут назіраем старажытны славянскі звычай (дарэчы, пашыраны і ў старажыгнай Германіі) даваць дзецям імя, у якім гучала б для азначэння сваяцтва частка імя бацькоў. Так што імя князёўны Рагнеда - вытворчае ад імя Рагвалода. Сімвалічнае значэнне апошняга імя магло ўказваць на тое, што яго носьбіт з'яўляўся "валадаром рогу". У паганстве рог быў сімвалам зямной урадлівасці, багацця. Калі ўлічыць гэта, дык імя Рагвалод можна растлумачыць як валадар багацця, багаты і шчодры чалавек. Ну, а ўладар Полацкай зямлі, вядома, не быў жабраком.
Летапіснае паведамленне аб Рагвалодавым прыходзе з-за мора можна ўспрымаць як паданне, што склалася ў Полацку аб уласным княжацкім родзе, роўным па знатнасці Рурыкавічам, аб чым сведчыла яго варажскае паходжанне. А можна тлумачыць гэтае паведамленне інакш. У канцы IX стагоддзя Полацк заваявалі кіеўскія князі Аскольд і Дзір, і, верагодна, полацкія князі, ратуючыся ад смерці, уцяклі да паморскіх славянаў або на востраў Ругію ці да нарманаў. Ужо ў сярэдзіне Х стагоддзя, скарыстаўшы тое, што Кіеўская Русь ваявала з Іудэя-Хазарыяй, нашчадак князёў-уцекачоў Рагвалод вярнуўся на зямлю бацькоў як законны яе ўладар, на што і ўказвае летапіс: "...имяше свою волость в Полотьске".
Рагвалод аднавіў незалежнасць палачанаў. Але гэтым ен не абмежаваў сваёй дзейнасці. У яго на мэце было аб'яднанне ўсіх крыўскіх і дрыгавіцкіх земляў пад уладай Полацка. Полацкі князь ажыццяўляе паход на Палессе. Народнае паданне, запісанае ў 70-ых гадах мінулага стагоддзя, даносіць да нас некаторыя дэталі гэтага паходу. Рагвалод з вялікім войскам спусціўся на ладдзях па Дняпры да вусця Прыпяці. Тут ен спыніўся, каб загарадзіць шлях кіеўскаму войску, і выслаў уверх па Прыпяці дружыну пад зверхнасцю Тура (ва Усцюжскім летапісе ен названы братам Рагвалода). Падначаліўшы дрыгавіцкія і яцвяжскія землі, Тур заклаў на Прыпяці горад і назваў яго сваім імем-Тураў. Выгадным было геаграфічнае размяшчэнне Турава: у гэтым месцы ў Прыпяць упадалі буйнейшыя прытокі - Піна, Ясельда, Случ, Гарынь, Убараць, якія звязвалі новы град з басейнамі Немана і Заходняга Буга.
Услед за заваёвай Дрыгавіцкай зямлі Рагвалод пачаў вайну з Ноўгарадам, пэўна, жадаючы вярнуць пскоўскія ды ізборскія землі. З далучэннем да Полацкага княства Турава і Пскова Рагвалод стаў адным з магутнейшых уладароў ва Усходняй Еўропе. Для аднаўлення адзінства ўсіх крыўскіх земляў заставалася вярнуць з-пад кіеўскай улады Смаленск.
Тым часам на Русі наспявалі крывавыя падзеі. Пасля гібелі ад печанегаў вялікага князя Святаслава ў Кіеве сеў яго старэйшы сын Яраполк, у Чарнігаве - Алег, а ў Ноўгарадзе - пазашлюбны сын Уладзімір. Увесну 975 года чарнігаўцы забілі сына Яраполкавага ваяводы Свенельда. Ваявода, жадаючы адпомсціць за смерць сына, давеў Яраполку неабходнасць вайны з Алегам і падначалення Чарнігава Кіеву.
Праз два гады Яраполк напаў на Чарнігаўшчыну. Каля Оўруча кіеўскія і чарнігаўскія дружыны сустрэліся ў бітве. Не вытрымаўшы ўдару кіеўскіх войск, якімі верхаводзіў Свенельд, чарнігаўцы разам з Алегам кінуліся ратавацца за гарадскімі сценамі. На мосце цераз роў узнікла даўка: многа вояў сарвалася ўніз і загінула, сярод іх і Алег.
Гэтыя падзеі ўстрывожылі Уладзіміра і яго дзядзьку Дабрыню. Было ясна, што рана ці позна Яраполк захоча расправіцца і з Уладзімірам. І яны не памыліліся: Яраполк не стаў цярпець у Ноўгарадзе ўладу зводнага брата. Уладзімір і Дабрыня ўцяклі з горада і два гады збіралі войска.
Не губляў дарэмна часу і Яраполк. Ен разбіў печанегаў і абклаў іх данінай. Пад уражаннем гэтай перамогі Візантыя прыслала да кіеўскага князя пасольства і згадзілася выплачваць даніну, толькі б трымаць з Руссю мір.
Здавалася, становішча Яраполка было моцнае і надзейнае: ён расправіўся са сваімі ворагамі, і нішто не абяцала ў бліжэйшы час бяды і небяспекі. Ды вось нечакана ў 980 годзе Уладзімір і Дабрыня са сваімі наймітамі наляцелі на Ноўгарад, прагналі адтуль кіеўскага намесніка і загадалі перадаць Яраполку: "Уладзімір ідзе на цябе. Рыхтуйся біцца з ім" .
І Яраполк, і Уладзімір шукалі саюзу з Рагвалодам: у будучай вайне многае вырашалася ад таго, на чыім баку выступіць полацкі князь. Палачане кантралявалі водныя шляхі, што злучалі Ноўгарад і Кіеў, і саюзнік мог без перашкод правесці па іх войскі. Акрамя таго, ён мог атрымаць значную дапамогу ад полацкай дружыны. І вось амаль адначасова з Ноўгарада і з Кіева да Рагвалода прыбываюць сваты, каб высватаць ягоную дачку - прыгажуню Рагнеду. Паводле летапісу, Рагвалод спытаўся ў дачкі: "Ці хочаш ісці за Уладзіміра?". Яна ганарліва адказала: "Не хачу разуць сына рабыні, а хачу за Яраполка". Хутчэй за ўсё гэты выбар не быў выбарам самой Рагнеды, выбіраў Рагвалод, і выбраў Яраполка. Яно і зразумела: Яраполк - законны ўладар Русі, а хто такі Уладзімір - незаконнанароджаны сын Святаслава ад ключніцы Малушы, які не мае правоў на кіеўскі пасад. І вуснамі Рагнеды Рагвалод ясна мовіў, каго ён падтрымлівае. У гэтым становішчы для Уладзіміра засталося адно выйсце: не марудзіць, не даць саюзнікам аб'яднацца, расправіцца з імі паасобку.
Атрымаўшы ад Рагнеды адмову, наўгародскі князь выступіў на Полацк. Ен вёў больш чым двухтысячны атрад шведскіх наймітаў пад зверхнасцю ярла (ваяводы) Фуліера, наўгародскую дружыну, атрады чудзі (эстаў), ізборскіх і пскоўскіх крывічоў. Усё войска складала больш за дзесяць тысячаў вояў. Летам таго ж года Уладзімірава войска на ладзях з возера Ільмень па Лавоці дабралася да вярхоўя Заходняй Дзвіны і праз валокі перацягнула караблі ў Дзвіну, па якой і падступіла да сцен Полацка. Рагвалод выйшаў насустрач ворагу і быў разбіты. Пасля моцнага штурму Уладзімір захапіў Полацк. І пераможцы далі сабе волю...
Горад быў разрабаваны і спалены. Палоннага Рагвалода разам з сям'ёй прывялі да Уладзіміра. Не, не высакароднасць, не літасць праявіў будучы хрысціцель Русі. Жорсткая расправа чакала полацкага князя. На ягоных вачах Уладзімір згвалціў Рагнеду, а пасля забіў жонку, двух сыноў і самога Рагвалода.
Уладзімір задаволіў сваё звярынае жаданне помсты. Рагвалод пераможаны і забіты, ганарлівая Рагнеда абражана. Вось табе "сын рабыні! Гэта каб не ганарылася, каб ад кожнага яго слова жах адчувала. Ен падараваў ёй жыццё. Толькі што гэта было за жьшцё! З забойцам родных, нялюбым, якога ўсім сваім сэрцам ненавідзела. Гораснае жыодё! І празвалі яе ў народзе Гарыславай.
Яраполк, даведаўшыся аб заваёве Полацка, паслаў на Уладзіміра сваіх ваявод. І куды падзелася Уладзімірава смеласць? У жаху ён ужо гатовы быў уцякаць у Ноўгарад, і толькі Дабрыня ўтрымаў яго. Довад Дабрыні аказаўся пераканаўчым: "Яраполк не любімы ёсць у людзей, бо хрысціянам даў волю вялікую". І сапраўды, Яраполк, сам паганец, прыхільна ставіўся да хрысціян, што жылі ў Кіеве. А гэта прыйшлося не даспадобы баярам-паганцам. Яны не без падстаў прадчувалі, што Яраполк падумвае аб хрышчэнні Русі. Вось тут і нарадзілася ў ваяводы Блуды задума замяніць Яраполка на зацятага паганца Уладзіміра. Блуд са сваімі прыхільнікамі папярэдзілі Дабрыню аб гэтым намеры.
На рацэ Дручы абодва войскі сустрэліся. Дабрыня задобрывае кіеўскіх ваявод падарункамі, падгаварыўшы іх здрадзіць Яраполку. І Уладзімір "...победиша полки Ярополка не силою, не храбростию, но предательством воевод Ярополчих". Шлях на Кіеў быў свабодны.
У абозе Уладзіміра ехала ў Кіеў і Рагнеда. І зноў "не силою, не храбростию,-но предательством" перамог Уладзімір Яраполка. Ен паслаў сваіх людзей да Блуда: "Будзь мне сябрам! Калі заб'ю брата майго, дык буду шанаваць цябе, як бацьку, і ўшану вялікую атрымаеш ад мяне, не я пачаў забіваць братоў, але ён. Я, спалохаўшыся гэтага, выступіў супраць яго". Блуд згадзіўся і перадаў паслам: "Буду з табою ў любові і сяброўстве". Ен запэўніў Яраполка, што Уладзімір не адважьгцца напасці на Кіеў: "Гэта ўсё роўна, як сініца пайшла ваяваць на арла... Чаго нам палохацца і збіраць войска? Дарэмная праца будзе і для цябе, і для ратных людзей". І Яраполк паслухаў. А калі да Кіева падышоў Уладзімір, у кіеўскага князя не было дастаткова войска, каб абараніць горад. Яраполк запёрся ў сценах крэпасці на Старакіеўскай гары. Аблога цвержы зацягнулася. Блуд пачаў нагаворваць Яраполку на дружыну: маўляў, воі жадаюць выдаць цябе Уладзіміру, трэба ўцякаць да печанегаў. І на гэты раз Яраполк паслухаўся Блуда і разам з ім уцёк у Родню - памежны горад на рацэ Росі, прытоку Дняпра. Уладзімір без бою авалодаў Кіевам і адразу пагнаўся за братам. Родня былаўзята ў аблогу. У горадзе пачаўся голад. Пазбаўлены волі і веры ў перамогу, Яраполк адправіўся да Уладзіміра і напаткаў смерць ад мячоў ворагаў. А пераможцу дастаўся велікакняжацкі пасад і былая жонка Яраполка, з якою ён і ажаніўся.
Сын рабыні стаў вялікім князем кіеўскім. Можна было пацешыць самалюбства, зрабіць Рагнеду наложніцай, зноў прынізіць ганарлівую палачанку. Але ўсё-такі Рагнеда была полацкай князёўнай і, ажаніўшыся з ёю, Уладзімір, як яе муж, станавіўся ўспрыемнікам княжацкай улады на Полаччыне, успрыемнікам Рагвалода. Вось чаму не забіў яе, не зрабіў наложніцай, а пакінуў у якасці яшчэ адной жонкі.
Ішоў час - князь быў заняты дзяржаўнымі справамі: паходы, збор даніны, пашырэнне межаў сваёй дзяржавы. Чатырох сыноў нарадзіла Рагнеда свайму мужу: Ізяслава, будучага вялікага полацкага князя, Яраслава, будучага вялікага князя кіеўскага, Мсціслава, будучага цьмутараканскага князя, пераможцу Хазарскага каганату, Усевалада, будучага заснавальніка Уладзіміра-Валынскага. Дала жьшдё яна і дзвюм дачкам: Прадславе (яе напаткаў матчын лёс: да яе сватаўся польскі князь Баляслаў, якому адмовілі; калі ж ён захапіў Кіеў, дык забраў князёўну ў палон) і Дабранезе, будучай жонцы польскага князя Казіміра, маці польскіх князёў Баляслава Храбрага і Уладзіслава 1.
Не частым госцем быў Уладзімір у Лыбедзі, вёсцы каля Кіева, дзе жыла з дзецьмі Рагнеда. Князь прападаў у паходах, а вярнуўшыся ў Кіеў, займаўся дзяржаўнымі справамі ці баляваў са сваёй дружынай. У час аднаго такога прыезду князь застаўся начаваць у Рагнеды. Вось тады і вырашыла княгіня адпомсціць мужу за ўвесь той здзек з яе Айчыны, з бацькоў і з яе самой. Калі князь спаў, Рагнеда з кінжалам у руцэ падыйшла да ягонага ложка, схілілася над ім. Уладзімір раптам прачнуўся і перахапіў Рагнедзіну руку з кінжалам.
Н
а расправу ён аказаўся і цяпер хуткі: загадаў княгіні рыхтавацца да смерці, апрануцца ў шлюбнае і выйшаў з пакоя паклікаць слуг. Калі ж Уладзімір вярнуўся, перад бацькам устаў яго сын Ізяслаў, які падняў на яго меч: "Ты не адзін тут". Гэтага князь не чакаў. Сынавы словы і жэст выратавалі Рагнеду. На баярскай радзе баяры параілі Уладзіміру: "Ужо не забі яе дзеля дзіцяці гэтага, але аднаві айчыну яе і дай ёй з сынам сваім".
Не з добрай ласкі згадзіўся Уладзімір аднавіць полацкае княства і пасадзіць там князя. Полаччына не скарылася і працягвала вайну за сваю незалежнасць. Кіеў прызнаў сваё бяссілле перад ім. А цяпер самы час і прымірыцца з Полацкам. Уладзімір пабудаваў горад, які назваў Ізяслаўлем, і адправіў туды Рагнеду са старэйшым сынам. Відаць, Уладзімір усё ж баяўся сваявольнай Рагнеды і вырашыў трымаць яе і бліжэй да Кіева, і далей ад Полацка. Сам горад быў пабудаваны не на крывіцкіх землях, а ў Літве, што ўскладняла б Рагнедзе збіраць вакол сябе незадаволеных кіеўскай уладай палачанаў. Меў горад важнае вайсковае і гандлёвае значэнне як цэнтр славянскай каланізацыі Літвы. Тут - водападзел паміж басейнамі Дняпра і Нёмана.
Хоць летапісы і маўчаць, але можна думаць, што, пакуль Ізяслаў не вырас, Рагнеда кіравала Полацкім княствам. Але лёс рыхтаваў княгіні новае выпрабаванне. У 988 годзе Уладзімір з палітычных меркаванняў прымае хрысціянства і жэніцца з сястрою візантыйскага імператара Васіля II, Ганнаю. Давялося адмовіцца ад наложніц і жонак. У Ізяслаўль князь шле Рагнедзе загад: "Зараз, хрысціўшыся, павінен я мець адну жонку, а ты выберы сабе мужа з маіх князёў і баяраў каго пажадаеш". І на гэты раз Рагнеда аказалася духоўна прыгажэйшай і высакароднейшай за свайго былога мужа. Горда адказала яму: "Царыцай я была, царыцай і застануся, і нічыёй рабыняй не буду. А калі ты хрысціўся, дык я буду нявестай Хрыстовай" . У гэтых словах - нескароны дух Рагнеды. Вымушаная грубай сілай стаць жонкай нялюбага, абражаная ім, яна захавала свой жаночы гонар, не стала яго рабыняй, не даравала яму ні забойства бацькоў, ні спусташэння Айчыны, ні здзеку з сябе. І зараз не збіралася паслухмяна выконваць Уладзіміраву волю. Але Уладзімір мог гвалтам аддаць яе за аднаго са сваіх баяраў, і таму, каб пазбегнуць гэтага, Рагнеда прымае манаства. Яна заснавала пад Ізяслаўлем ці не першы ва Усходняй Еўропе жаночы манастыр і пастрыглася пад імем Анастасія. Адсюль, з Ізяслаўскага манастыра, і пачало пашырацца на Полаччыне хрысціянства.
Праз дванаццаць гадоў, на парозе XI стагоддзя, Рагнеда памерла. Паводле падання, яе пахавалі на гары паўвострава Перавоз, паміж вусцем рэчкі Ушы, якая ўпадае ў возера Дрысу, і вытокам рэчкі Дрысы, што вьшякае з яго. На гэтым месцы нібыта быў забіты князь Рагвалод. Памяць пра гордую і палымяную полацкую княгіню доўга жыла ў народзе. Яшчэ ў XIX стагоддзі этнографы запісвалі паданні аб Рагнедзе. У гонар сваёй першай уладаркі ізяслаўцы назвалі яе імем возера, што было непадалёку ад манастыра, два прытокі ракі Свіслачы - Княгінька і Чарніца.
На год пазней за сваю маці (1001 год) памёр Ізяслаў, пражыўшы дзесьці каля дваццаці трох гадоў. Ніканаўскі летапіс з пахвалаю паведамляе аб полацкім князі: "Бысть жа сий князь тих и кроток, и смирен, и милостив, и любя зело и почитая священнический чин иноческий, и прилежаще прочитанию божественных писаний, и отвращаяся от суетных глумлений, и слезен, и умилен, и долготерпелив..."". Першым з усіх усходнеславянскіх князёў Ізяслаў ахарактарызаваны ў летапісе як кніжнік і асветнік. А Ізяславава пячатка з надпісам ад граматы з'яўляецца першым помнікам усходнеславянскага пісьменства.
Пасля смерці Ізяслава полацкі пасад займалі яго сыны Усяслаў і Брачыслаў. Княжацкая дынастыя Рагвалодавічаў не перарвалася. Полацкае княства канчаткова аформілася як самастойнае палітычнае ўтварэнне са сваёй незалежнай ад Кіева княжацкай дынастыяй.
Похожие страницы :
РАГВАЛОД БАРЫСАВІЧ |
• Рагвалод Полацкі і Рагнеда |