(паміж 1143-1147-1216)
Князь полацкі. Полацкі прастол перайшоў да яго ад брата Усяслава Васількавіча ў 1186 г., відавочна, адразу ж пасля яго смерці. У гэтым жа годзе ён ужо названы каралём. Валадар, несумненна, быў маладзей за сваіх братоў і толькі пасля іх смерці выступіў як законны прэтэндэнт на полацкі прастол. Вёў барацьбу супраць нямецкіх крыжакоў. Падрыхтаваў сумесны паход палачан і літоўцаў на Рыгу, у дзень выступлення нечакана памёр у 1216 г.
Э. М. Загарульскі
Похожие страницы :
КНЯЗЬ ВАЛАДАР ГЛЕБАВІЧ |
КНЯЗЬ БРАЧЫСЛАЎ ВАСІЛЬКАВІЧ |
КНЯЗЬ ІЗЯСЛАЎ ВАСІЛЬКАВІЧ |