Князь полацкай дынастыі Ізяславічаў у 12 ст. Упамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1180 г. як "сыновец" (пляменнік) князя Андрэя Валодшыча. Адзін з саюзнікаў кіеўскага князя Святаслава Усеваладавіча ў міжусобіцы з вялікім князем Уладзімірскім Усеваладам Вялікае Гняздо і князямі Расціславічамі. Верагодна, валодаў удзелам у Полацкай зямлі.
Алег Іоў
Похожие страницы :
КНЯЗЬ ІЗЯСЛАЎ |
КНЯЗЬ ІЗЯСЛАЎ ГЛЕБАВІЧ |
КНЯЗЬ ІЗЯСЛАЎ МСЦІСЛАВІЧ |
КНЯЗЬ ІЗЯСЛАЎ УЛАДЗІМІРАВІЧ |