Князь полацкі ў 13 ст. Вядомы па грамаце, якую каля 1267 г. накіраваў ад імя Полацкага і Віцебскага княстваў рыжскаму епіскапу пра згоду весці свабодны гандаль паміж Полацкам і Рыгай, захоўваць мір паміж імі. Каштоўнасць гэтага дакумента ў тым, што ён сведчыць пра мірнае ўваходжанне Полацкай і Віцебскай земляў у ВКЛ і Ізяслаў прызнае, што знаходзіцца "ў волі Войшалка", які на той час сіламі новагародскага і пінскага войскаў заваяваў летапісную Літву, Нальшчаны і Дзяволтву, стварыўшы новую дзяржаву ВКЛ з першапачатковым цэнтрам у Новагародку, і ўладу якога прызналі над сабою Полацк і Віцебск.
М. Ермаловіч
Похожие страницы :
КНЯЗЬ ІЗЯСЛАЎ ВАСІЛЬКАВІЧ |
КНЯЗЬ ІЗЯСЛАЎ УЛАДЗІМІРАВІЧ |
КНЯЗЬ ІЗЯСЛАЎ МСЦІСЛАВІЧ |
КНЯЗЬ ІЗЯСЛАЎ ГЛЕБАВІЧ |