(?-1289)
Князь віцебскі і полацкі ў 1260-я г. Паводле М. Карамзіна, сын князя Таўцівіла, якога змяніў на полацкім пасадзе. Жанаты з дачкой князя Аляксандра Неўскага Еўдакіяй. Згадваецца ў Наўгародскім летапісе пад 1262 г. з нагоды маючага адбыцца паходу наўгародцаў, палачан і літоўцаў на Юр'еў. Пад 23.5.1264 г. у буле рымскага папы Урбана IV паведамляецца, што Канстанцін "падараваў" Лівонскаму ордэну землі свайго княства. Відаць, гаворка ішла пра г. Рэжыцу і воз. Лубна (цяпер г. Рэзэкне і воз. Лубанас, Латвія), якія потым былі вернуты, магчыма, за дапамогу Аляксандру Неўскаму ў барацьбе з крыжакамі. Пасля забойства князя Міндоўга(1263) за прыхільнасць да князя Траняты Канстанцін пазбаўлены полацкага княжання (саступіў яго Ізяславу або Гердзеню). У Віцебску Канстанцін княжыў, відаць, у 1262-64 гг.
Л. У. Калядзінскі
Похожие страницы :
А. Сэларт. Полацкі князь Канстанцін і гісторыя Інфлянтаў у трэцяй чвэрці ХIII ст.* |