РАГВАЛОДАВІЧЫ Источник: Ссылки по теме: П О Л О Ч А Н Е |
РАГВАЛОДАВІЧЫ РАГВАЛОДАВІЧЫ — княжацкі род, прадстаўнікі якога ў 10-13 ст. валодалі Полацкай зямлёю. Паходзяць ад Рагвалода, які загінуў разам з сынамі пры захопе Полацка Уладзімірам Святаславічам. Нашчадкі Рагвалода ад яго дачкі Рагнеды Рагвалодаўны названы ў Лаўрэнцеўскім летапісе пад 1128 годам "Рагваложымі ўнукамі", у навуковай літаратуры іх часцей называюць Ізяславічамі - ад імя Ізяслава - сына Рагнеды. |