Источник: Ссылки по теме: На первую страницу |
РАМАН УСЯСЛАВІЧ РАМАН УСЯСЛАВІЧ (?-1116?) - полацкі князь у пачатку 12 ст. Сын Усяслава Брачыславіча. На думку В.Л. Яніна, быў старэйшым сынам Усяслава і княжыў у Полацку з 1101 г. Паводле іншых даследчыкаў, адзін з малодшых Усяславічаў, валодаў нейкім удзелам. У розных летапісах смерць Рамана Усяславіча датуецца 1113, 1114 і 1116 гг., яна настала ў Разані, куды князь трапіў, як мяркуецца, у выніку міжусобіцы ў Полацкай зямлі. |