Источник: Ссылки по теме: На первую страницу |
РАСЦІСЛАЎ РАГВАЛОДАВІЧ РАСЦІСЛАЎ РАГВАЛОДАВІЧ - князь у Полацкай зямлі ў 12 ст. Згодна з паведамленнем позняга Васкрасенскага летапісу (16 ст.), у 1129 г. Расціслаў Рагвалодавіч быў пераможаны вялікім кіеўскім князем Мсціславам Уладзіміравічам і ўцёк у Царград; у 1264 г. яго сыны Давіл і Маўкольд запрошаны з Царграда жыхарамі Вільні на прастол, ад іх пайшла дынастыя вялікіх князёў ВКЛ. Легенда пра Расціслава Рагвалодавіча і яго сыноў служыла ўраду Расіі абгрунтаваннем прэтэнзій на ВКЛ як на спадчыну дынастыі Рурыкавічаў. |